Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паважаныя школьнікі, навучэнцы, педагогі і работнікі ўстаноў адукацыі!

01 верасня 2023

Прыміце сардэчныя віншаванні і самыя добрыя пажаданні ў сувязі са святам – Днём ведаў!

Першае верасня – гэта асаблівы дзень, пачатак новага шляху ў краіну Ведаў. Без іх не можа быць ні стварэння, ні творчасці, а значыць і паўнацэннай асобы.

Сёння немагчыма ўявіць без вас, паважаныя педагогі і работнікі ўстаноў адукацыі чыгуначнага транспарту, будучыню нашай беларускай магістралі. Яе тэхнічны прагрэс і росквіт залежаць ад вынікаў вашай працы, ад якасці падрыхтоўкі спецыялістаў. Высока ацэньваючы ваш уклад у развіццё чыгуначнай галіны, выказваю вам словы шчырай удзячнасці і падзякі за прафесіяналізм, вернасць традыцыям, працавітасць, цярпенне і любоў да сваёй справы.

Асаблівыя пажаданні хочацца выказаць у адрас студэнтаў і навучэнцаў, якія ўпершыню ў гэты святочны дзень адкрылі дзверы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, чыгуначных каледжаў і ліцэяў, транспартных класаў. Менавіта вам трэба будзе абслугоўваць самае сучаснае абсталяванне, укараняць інавацыйныя тэхналогіі, ствараць будучыню Беларускай чыгункі.

Няхай Дзень ведаў для ўсіх навучэнцаў, бацькоў, работнікаў устаноў адукацыі стане днём вялікіх надзей! Жадаем будучым чыгуначнікам і педагогам шчасця і здароўя, міру і стварэння, творчых поспехаў і новых здзяйсненняў на карысць працвітання Рэспублікі Беларусь!


Начальнік Беларускай чыгункі                  У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                        В.М. Какора

Старшыня Арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                   С.П. Гогалеў


Да спісу навін за 2023 год