Карпаратыўныя навіны
Май
-
29 мая 2023Відэанавіны Беларускай чыгункі, май 2023 (155 выпуск)
– Лепшых работнікаў Беларускай чыгункі ўзнагародзілі напярэдадні Свята працы.
– Больш за 50 тысяч чыгуначнікаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку.
– Дзіцячая чыгунка адкрыла 68-ы сезон летніх перавозак.
– Песенны флэшмоб да Дня Перамогі прайшоў на сталічным вакзале.
-
22 мая 2023Больш за 6700 дзяцей адпачнуць у гэтым годзе ў летніх аздараўленчых лагерах Беларускай чыгункі
Усяго на Беларускай чыгунцы будзе функцыянаваць 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў.
Першым адпачывальнікаў 30 мая 2023 года прыме лагер «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення чыгункі. У лагеры «Магістраль» Віцебскага аддзялення БЧ, «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення чыгункі, «Азёры» Баранавіцкага аддзялення БЧ, «Лясное возера» Мінскага аддзялення чыгункі заезды адбудуцца 3, 5, 6, 7 чэрвеня 2023 года адпаведна. У дзіцячых аздараўленчых лагерах «Іса» Баранавіцкага аддзялення і «Вярба» Брэсцкага аддзялення чыгункі першая змена пачнецца 8 чэрвеня 2023 года. У лагеры ім. М. Гастэла Мінскага аддзялення чыгункі аздаравіцца можна будзе з 10 чэрвеня 2023 года.
У гэтым годзе падчас першай змены ў летніх аздараўленчых лагерах адпачнуць 1734 дзіцяці. Лагера ім. М. Гастэла і «Лясное возера» Мінскага аддзялення будуць работаць у тры змены, «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення, «Магістраль» Віцебскага аддзялення, «Азёры» і «Іса» Баранавіцкага аддзялення чыгункі, «Вярба» Брэсцкага аддзялення – у 4 змены, а «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення будзе прымаць дзяцей у 5 змен.
Чытаць далей… -
19 мая 2023Беларуская чыгунка праводзіць фотаконкурс, прысвечаны Году міру і стварэння
На Беларускай чыгунцы з 22 мая па 15 верасня 2023 года праводзіцца фотаконкурс сярод работнікаў, прысвечаны Году міру і стварэння.
Ён арганізаваны ў мэтах выхавання ў работнікаў беларускай магістралі пачуцця патрыятызму, любові і павагі да сваёй Радзімы, захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў аб гістарычным мінулым і сучаснасці нашай краіны і Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
19 мая 2023Беларуская чыгунка далучаецца да святкавання Міжнароднага дня музеяў
18 мая 2023 года музеі Беларускай чыгункі ў Брэсце і Баранавічах прымуць удзел у акцыі «Ноч музеяў». У музеі чыгункі ў горадзе Баранавічы наведвальнікаў чакаюць з 18.00 да 22.00, музей чыгуначнай тэхнікі ў горадзе Брэсце прадоўжыць свой звыклы рэжым работы да 22.00.
Чытаць далей… -
18 мая 202322 мая 2023 года на Беларускай чыгунцы стартуе акцыя «Дзеці і бяспека»
Напярэдадні летніх школьных канікул з 22 па 31 мая 2023 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека». Яна накіравана на папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей і падлеткаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Традыцыйна работнікі беларускай магістралі арганізуюць сустрэчы са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі, і правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі. Таксама ў рамках акцыі будуць арганізаваны рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.
Чытаць далей… -
18 мая 202316 мая 2023 года ў Мінску адбыўся фестываль Беларускай чыгункі «Сузор'е талентаў»
У рамках Года міру і стварэння Беларуская чыгунка арганізавала фестываль народнай творчасці «Сузор'е талентаў» сярод калектываў аматарскай мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў арганізацый. На працягу 3 гадзін у зале Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў гучалі песні і вершы пра Беларусь, чыгунку, працоўны і ратны подзвіг нашых суайчыннікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, нацыянальных і культурных традыцыях беларусаў, любові да Радзімы, выконваліся харэаграфічныя і цыркавыя нумары, панавала асаблівая атмасфера патрыятызму, не сціхалі бурныя апладысменты.
Чытаць далей… -
15 мая 2023Работнікі Беларускай чыгункі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
14 мая 2023 года беларускія чыгуначнікі разам з усёй краінай адсвяткавалі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. Напярэдадні свята ва ўсіх абласцях Беларусі адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прайшлі лёгкаатлетычныя забегі, веласіпедныя і аўтамабільныя прабегі, прайшла эстафета «Ганаруся роднымі сімваламi». Важным элементам стаў удзел у рэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам». У цэлым у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел больш за 15 000 работнікаў Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
12 мая 2023Беларуская чыгунка ў перыяд майскіх святаў перавезла ва ўсіх відах зносін больш за 1 млн 700 тыс. пасажыраў
З 29 красавіка па 2 мая і з 6 па 10 мая 2023 года Беларуская чыгунка перавезла 1 млн 717 тыс.пасажыраў.
Максімальны пасажырапаток назіраўся 29 красавіка, 1, 6 і 9 мая.
Ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах асаблівым попытам у пасажыраў карысталіся цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа па маршрутах Мінск–Віцебск, Мінск–Гомель, Мінск–Брэст і Мінск–Магілёў.
У міжнародных зносінах найбольш папулярнымі напрамкамі былі Мінск–Масква і Мінск–Санкт-Пецярбург.
Чытаць далей… -
05 мая 2023Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!
Ад усёй душы віншуем Вас з Днём Перамогі!
9 Мая – гэта асаблівы дзень для ўсіх жыхароў Беларусі, сімвал нацыянальнага адзінства і міру, воінскай славы і доблесці. Ён мае для нашай краіны велізарнае гістарычнае і духоўнае значэнне. На жаль, няўмольна ідзе час і з кожным годам усё менш застаецца тых, каму асабіста мы можам сказаць дзякуй за іх вялікі подзвіг, за стойкасць і мужнасць, за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе з фашызмам. Полымя страшнай вайны абпаліла кожную беларускую сям'ю, але цвёрдасць духу нашага народа і бязмежная любоў да роднай зямлі дазволілі выстаяць у цяжкай бітве з ворагам.
Неацэнны ўклад у Перамогу ўнеслі і работнікі чыгуначнага транспарту, якія ва ўсе часы былі прыкладам самаахвярнага служэння Радзіме. Рызыкуючы ўласным жыццём, яны ў самыя кароткія тэрміны дастаўлялі да лініі фронту воінскія эшалоны і забяспечвалі бесперабойнае забеспячэнне войскаў, з вінтоўкай у руках бязлітасна грамілі ворага на палях бітваў, а ў пасляваенныя гады прымалі актыўны ўдзел у адраджэнні краіны.
За праяўлены гераізм і мужнасць тысячы чыгуначнікаў былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. Многія ўдастоены званняў Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай працы.
Чытаць далей… -
04 мая 2023У 2023 годзе больш за 600 маладых спецыялістаў – выпускнікоў БелДУТа і яго філіялаў папоўняць шэрагі работнікаў Беларускай чыгункі
У канцы красавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбылося размеркаванне студэнтаў – выпускнікоў 2023 года. Раней былі размеркаваны навучэнцы Брэсцкага, Гомельскага і Аршанскага каледжаў – філіялаў БелДУТа. У рабоце камісій па размеркаванні (накіраванні на работу) актыўны ўдзел прынялі кіраўніцтва і спецыялісты Беларускай чыгункі.
У 2023 годзе на Беларускую чыгунку будуць накіраваны каля 200 выпускнікоў універсітэта з вышэйшай адукацыяй і больш за 400 выпускнікоў яго філіялаў – з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
Больш за 540 маладых спецыялістаў пачнуць працоўную дзейнасць у аддзяленнях беларускай магістралі, 75 – у іншых арганізацыях БЧ, такіх як дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ», дзяржаўнае прадпрыемства «Рэмпуть Беларускай чыгункі», Канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі, дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут «Белчыгунпраект», РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» БЧ і інш.
Чытаць далей… -
02 мая 2023Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу маладзёжных ініцыятыў
У конкурсе маладзёжных ініцыятыў прынялі ўдзел 67 работнікаў Беларускай чыгункі – прадстаўнікоў працоўнай моладзі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ ва ўзросце да 31 года ўключна, а таксама навукова-вытворчыя маладзёжныя калектывы.
Дадзены конкурс праводзіцца на Беларускай чыгунцы з 2017 года ў мэтах рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, выяўлення інтэлектуальных і творчых здольнасцяў моладзі, пастаяннага павышэння яе прафесійнага ўзроўню, а таксама ўкаранення інавацыйных ідэй і праектаў, якія прадстаўляюць практычную цікавасць.
Нагадваем, што творчае спаборніцтва праводзілася ў 8 намінацыях: «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху цягнікоў», «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў перавозкі грузаў і пасажыраў», «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы і рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў, «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў», «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя», «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў і аховы працы на вытворчасці», «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на аўтаматызацыю і механізаванне вытворчых працэсаў», «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на лічбавую трансфармацыю вытворчых працэсаў».
Чытаць далей…