Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу маладзёжных ініцыятыў

02 мая 2023

У конкурсе маладзёжных ініцыятыў прынялі ўдзел 67 работнікаў Беларускай чыгункі – прадстаўнікоў працоўнай моладзі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ ва ўзросце да 31 года ўключна, а таксама навукова-вытворчыя маладзёжныя калектывы.

Дадзены конкурс праводзіцца на Беларускай чыгунцы з 2017 года ў мэтах рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, выяўлення інтэлектуальных і творчых здольнасцяў моладзі, пастаяннага павышэння яе прафесійнага ўзроўню, а таксама ўкаранення інавацыйных ідэй і праектаў, якія прадстаўляюць практычную цікавасць.

Нагадваем, што творчае спаборніцтва праводзілася ў 8 намінацыях: «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху цягнікоў», «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў перавозкі грузаў і пасажыраў», «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы і рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў, «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў», «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя», «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў і аховы працы на вытворчасці», «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на аўтаматызацыю і механізаванне вытворчых працэсаў», «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на лічбавую трансфармацыю вытворчых працэсаў».

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху цягнікоў» 1 месца прысуджана інжынеру-тэхнолагу лакаматыўнага дэпо Мінск Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксею Буйкевічу (тэма «Распрацоўка апаратна-праграмнага комплексу дыягностыкі стану цягавых рухавікоў»), 2 месца заваяваў майстар лакаматыўнага дэпо Жлобін Гомельскага аддзялення чыгункі Сяргей Глазоўскі (тэма «Кантроль стану рамы каляскі цеплавоза ЧМЭ3 з мэтай выяўлення найбольш нагружаных участкаў», 3 месца – у інжынера-тэхнолага станцыі Брэст-Паўночны Брэсцкага аддзялення БЧ Веры Вярэніч (тэма «Аснашчэнне вагонаў універсальнымі сродкамі замацавання» (СЗВУ)).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў перавозкі грузаў і пасажыраў» перамогу атрымала таварны касір станцыі Калінкавічы Гомельскага аддзялення БЧ Юлія Змушка (тэма «Прымяненне счытваемых прылад кантрольных знакаў пломбаў і нумароў запорна-пламбіровачных прылад») , 2 месца прысуджана дзяжурнаму памочніку начальніка вакзала станцыі Жлобін Гомельскага аддзялення чыгункі Яўгену Равічу (тэма «Дапрацоўка раздзела «Паслугі пасажырам» сайта rw.by «Забытыя рэчы»), 3 месца заваяваў майстар участка па абслугоўванні і эксплуатацыі абсталявання інжынерных сетак прамывачна-прапарачнай станцыі Барбараў Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Кірыл Купрыенка (тэма «Дадатковыя функцыі мабільнага дадатку для паляпшэння абслугоўвання пасажыраў на Беларускай чыгунцы»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы і рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў» 1 месца прысуджана прыёмасдатчыку грузу і багажу станцыі Орша Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Анастасіі Шацёнак (тэма «Укараненне на станцыях рэгіёна абслугоўвання ЛЦТА «Орша» інавацыйнай тэхналогіі выканання аперацый па перадачы і прыёмцы грузавых вагонаў з пуцей агульнага і не агульнага карыстання (з месцаў вытворчасці пагрузачна-разгрузачных работ) у камерцыйных і тэхнічных адносінах шляхам дыстанцыйнага электроннага абмену з кліентам дадзенымі фота-, відэафіксацыі пагружанага (выгружанага) вагона), 2 месца ў інжынера аддзела перавозак Баранавіцкага аддзялення чыгункі Святланы Антончык (тэма «Аналіз тэхналогіі працы на падставе прынцыпаў «lean-тэхналогій»), 3 месца заваяваў інжынер-тэхнолаг лакаматыўнага дэпо Калінкавічы Гомельскага аддзялення БЧ Анатоль Цалко (тэма «Электронны журнал явак лакаматыўных брыгад»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў» лепшай прызнана ініцыятыва электрамеханіка па абслугоўванні і рамонце прылад чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Гомельскага аддзялення БЧ Дзяніса Малаева (тэма «Змена тэхналогіі абслугоўвання электрапрывадаў»). 2 месца прысуджана галоўнаму тэхнолагу лакаматыўнага дэпо Полацк Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Мікіту Амосенку (тэма «Аптымізацыя правядзення рэастатных выпрабаванняў цеплавозаў серыі М62, 2М62 у/і»). 3 месца ў дэфектаскапіста па магнітным і ўльтрагукавым кантролі Гомельскага вагоннага дэпо Гомельскага аддзялення БЧ Вадзіма Вараб'ёва (тэма «Прымяненне розных матэрыялаў у якасці пратэктара для віхрэтокавых ператваральнікаў»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя» перамогу атрымала вядучы інжынер-тэхнолаг вытворча-тэхнічнага аддзела Баранавіцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Баранавіцкага аддзялення чыгункі Анастасія Крыўцова (тэма «Санацыя сетак водазабеспячэння і водаадвядзення»). 2 месца ў інжынера вытворча-тэхнічнага аддзела Гомельскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Гомельскага аддзялення БЧ Паліны Лутчанка (тэма «Распрацоўка карты шуму чыгунак»). 3 месца прысуджана інжынеру па ахове працы Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандру Палавінкіну (тэма «Перапрацоўка снегу з дапамогай снегаплавільных пунктаў»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў і аховы працы на вытворчасці «1 месца заваяваў першы намеснік начальніка – галоўны інжынер Віцебсгрузсэрвіс Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Віталь Касьян (тэма «Відэакантроль пры выкананні грузавых аперацый кантэйнерным кранам»). 2 месца прысуджана майстру ўчастка Віцебсгрузсэрвіс Віцебскага аддзялення БЧ Алесю Ільінскаму (тэма «Прыстасаванне для ачысткі кішэняў павышанага пуці грузавога тэрмінала № 2 ГС Віцебск»). 3 месца ў намесніка начальніка чыгуначнай станцыі Лунінец Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Яўгена Яроцкага (тэма «Камплект тэхнічных сродкаў для камерцыйнага агляду»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на аўтаматызацыю і механізацыю вытворчых працэсаў» перамогу атрымаў інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Жлобінскай дыстанцыі пуці Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Дуброўскі (тэма «Прымяненне пераносных размагнічваючых прылад для зніжэння намагнічанасці ў ізалявальных стыках»). 2 месца прысуджана інжынеру па бяспецы руху цягнікоў станцыі Калінкавічы Гомельскага аддзялення чыгункі Таццяне Мельчанка (тэма «Арганізацыя вядзення кнігі прад'яўлення вагонаў грузавога парку да тэхнічнага абслугоўвання формы ВУ-14 у электронным выглядзе з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу»). 3 месца ў начальніка Баранавіцкага вытворчага ўчастка Баранавіцкай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў Баранавіцкага аддзялення БЧ Андрэя Занько (тэма «Павышэнне ўзроўню механізацыі работ пры трыманні прасек пад паветранымі лініямі электраперадач Беларускай чыгункі»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на лічбавую трансфармацыю вытворчых працэсаў» 1 месца прысуджана першаму намесніку начальніка дыстанцыі – галоўнаму інжынеру Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Яўгену Князюку і інжынеру вытворча-тэхнічнага аддзела Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Яўгену Міронавічу (тэма «Стварэнне аўтаматызаванай сістэмы АС «Эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў»). 2 месца ў вядучага інжынера станцыі Маладзечна Мінскага аддзялення БЧ Рамана Гамбіцкага (тэма «Адлюстраванне тэрміну дастаўкі грузу ў аўтаматызаванай сістэме кіравання сартавальнай станцыяй»). 3 месца заваявалі інжынеры-сістэматэхнікі тэлекамунікацыйных сетак чыгуначнай лабараторыі сеткі сувязі і перадачы дадзеных канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі Даніла Гусакоў і Дзіяна Юшчук (тэма «Сістэма кантролю выканання даручэнняў і ўнутранага электроннага дакументазвароту арганізацыі без выкарыстання агульнасеткавых рэсурсаў).

Усе маладзёжныя ініцыятывы, якія занялі прызавыя месцы, будуць дэталёва прапрацаваны профільнымі спецыялістамі з мэтай вывучэння магчымасці іх практычнага ўкаранення на Беларускай чыгунцы. Пераможцы конкурсу – адзначаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год