Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Работнікі Беларускай чыгункі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

15 мая 2023

14 мая 2023 года беларускія чыгуначнікі разам з усёй краінай адсвяткавалі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. Напярэдадні свята ва ўсіх абласцях Беларусі адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прайшлі лёгкаатлетычныя забегі, веласіпедныя і аўтамабільныя прабегі, прайшла эстафета «Ганаруся роднымі сімваламi». Важным элементам стаў удзел у рэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам». У цэлым у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел больш за 15 000 работнікаў Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год