Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 6700 дзяцей адпачнуць у гэтым годзе ў летніх аздараўленчых лагерах Беларускай чыгункі

22 мая 2023

Усяго на Беларускай чыгунцы будзе функцыянаваць 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў.

Першым адпачывальнікаў 30 мая 2023 года прыме лагер «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення чыгункі. У лагеры «Магістраль» Віцебскага аддзялення БЧ, «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення чыгункі, «Азёры» Баранавіцкага аддзялення БЧ, «Лясное возера» Мінскага аддзялення чыгункі заезды адбудуцца 3, 5, 6, 7 чэрвеня 2023 года адпаведна. У дзіцячых аздараўленчых лагерах «Іса» Баранавіцкага аддзялення і «Вярба» Брэсцкага аддзялення чыгункі першая змена пачнецца 8 чэрвеня 2023 года. У лагеры ім. М. Гастэла Мінскага аддзялення чыгункі аздаравіцца можна будзе з 10 чэрвеня 2023 года.

У гэтым годзе падчас першай змены ў летніх аздараўленчых лагерах адпачнуць 1734 дзіцяці. Лагера ім. М. Гастэла і «Лясное возера» Мінскага аддзялення будуць работаць у тры змены, «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення, «Магістраль» Віцебскага аддзялення, «Азёры» і «Іса» Баранавіцкага аддзялення чыгункі, «Вярба» Брэсцкага аддзялення – у 4 змены, а «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення будзе прымаць дзяцей у 5 змен.

У дзіцячых аздараўленчых лагерах ім. М. Гастэла, «Дубравенка», «Лясныя далі» будуць створаны профільныя атрады для падлеткаў ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў, у якіх хлопцы азнаёмяцца з асновамі чыгуначных прафесій.

Адметнай асаблівасцю аздараўленчай кампаніі 2023 года стане правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння. Гэта розныя гульні, віктарыны, конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы, канцэртныя праграмы і інш.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год