Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

16 мая 2023 года ў Мінску адбыўся фестываль Беларускай чыгункі «Сузор'е талентаў»

18 мая 2023

У рамках Года міру і стварэння Беларуская чыгунка арганізавала фестываль народнай творчасці «Сузор'е талентаў» сярод калектываў аматарскай мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў арганізацый. На працягу 3 гадзін у зале Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў гучалі песні і вершы пра Беларусь, чыгунку, працоўны і ратны подзвіг нашых суайчыннікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, нацыянальных і культурных традыцыях беларусаў, любові да Радзімы, выконваліся харэаграфічныя і цыркавыя нумары, панавала асаблівая атмасфера патрыятызму, не сціхалі бурныя апладысменты.

У фестывалі прымалі ўдзел як работнікі вядучых чыгуначных прафесій, так і культурна-спартыўных цэнтраў Беларускай чыгункі.

Кожнае з 6 аддзяленняў Беларускай чыгункі прадставіла сваю арыгінальную і яркую канцэртную праграму.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, старшыня журы фестывалю народнай творчасці «Сузор'е талентаў», намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі і выканальніцкага майстэрства ўсіх удзельнікаў конкурснай праграмы.

На першую ступень п'едэстала гонару падняліся прадстаўнікі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. Другое месца прысуджана выканаўцам Мінскага аддзялення БЧ. Трэцяе месца заваявала Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год