Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У 2023 годзе больш за 600 маладых спецыялістаў – выпускнікоў БелДУТа і яго філіялаў папоўняць шэрагі работнікаў Беларускай чыгункі

04 мая 2023

У канцы красавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбылося размеркаванне студэнтаў – выпускнікоў 2023 года. Раней былі размеркаваны навучэнцы Брэсцкага, Гомельскага і Аршанскага каледжаў – філіялаў БелДУТа. У рабоце камісій па размеркаванні (накіраванні на работу) актыўны ўдзел прынялі кіраўніцтва і спецыялісты Беларускай чыгункі.

У 2023 годзе на Беларускую чыгунку будуць накіраваны каля 200 выпускнікоў універсітэта з вышэйшай адукацыяй і больш за 400 выпускнікоў яго філіялаў – з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Больш за 540 маладых спецыялістаў пачнуць працоўную дзейнасць у аддзяленнях беларускай магістралі, 75 – у іншых арганізацыях БЧ, такіх як дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ», дзяржаўнае прадпрыемства «Рэмпуть Беларускай чыгункі», Канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі, дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут «Белчыгунпраект», РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» БЧ і інш.

145 выпускнікоў прыйдуць на першыя рабочыя месцы ў адну з самых інавацыйных гаспадарак Беларускай чыгункі – гаспадарка сігналізацыі і сувязі, 106 дыпламаваных спецыяліста рэалізуюць свой патэнцыял у гаспадарцы пуці, 98 выпускнікоў будуць забяспечваць працэс перавозак на беларускай магістралі, 75 – папоўняць шэрагі работнікаў лакаматыўнай гаспадаркі, 62 – забяспечаць бесперабойную работу гаспадаркі электрыфікацыі і электразабеспячэння, 96 дыпланаваных спецыяліста будуць работаць у вагонных і грузавых гаспадарках БЧ. Акрамя гэтага, у калектыў Беларускай чыгункі прыйдуць каля 30 маладых спецыялістаў у галіне эканомікі і бухгалтарскага ўліку, бізнес-аналітыкі, будаўніцтва і архітэктуры.

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы працуюць работнікі больш за 300 прафесій і спецыяльнасцяў.

Амаль 20% работнікаў беларускай магістралі – моладзь ва ўзросце да 31 года. Штогод яе шэрагі папаўняюць больш за тысячу маладых спецыялістаў і рабочых.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу захаванню і ўмацаванню кадравага патэнцыялу, стварае неабходныя ўмовы для яго развіцця і сацыяльнай падтрымкі работнікаў і заўсёды рада бачыць у сваіх шэрагах маладых і мэтанакіраваных людзей, гатовых стаць часткай дружнага і згуртаванага калектыву чыгуначнікаў, якія працуюць на карысць росквіту нашай роднай Беларусі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год