Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Жнівень

  • Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у міжнародным форуме «Чыгункі і моладзь-II»
    29 жніўня 2023
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у міжнародным форуме «Чыгункі і моладзь-II»

    Міжнародны форум «Чыгункі і моладзь-II» праходзіў 23-25 жніўня 2023 года ў горадзе Улан-Батары (Манголія). У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў моладзі Беларускай, Усходне-Сібірскай чыгунак, а таксама чыгунак Якуціі, Манголіі і Кітая.

    З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся начальнік АТ «Улан-Батарская чыгунка» Хішігжаргалын Хэрлэн. У сваім выступленні ён адзначыў важнасць рэалізацыі маладзёжнай кадравай палітыкі на прадпрыемстве, выяўлення інтэлектуальных і творчых здольнасцяў моладзі, пастаяннага павышэння яе прафесійнага ўзроўню, а таксама ўкаранення інавацыйных ідэй і праектаў, якія прадстаўляюць практычны інтарэс.

    Мангольскія калегі пазнаёмілі гасцей з гісторыяй стварэння і развіцця Улан-Батарскай чыгункі, а таксама моладзевай арганізацыі магістралі. Прадстаўнікі АТ «АК «Чыгункі Якуціі» і Усходне-Сібірскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» расказалі аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў сваіх кампаніях. Моладзь Кітайскіх чыгунак у сваім выступленні зрабіла акцэнт на дасягненнях у развіцці ліній высакахуткаснага руху.

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя Беларускай чыгункі 24–25 жніўня 2023 года прыняла ўдзел у XI Міжнародным чыгуначным салоне прасторы 1520 «PRO//Движение.Экспо», які праходзіць на тэрыторыі Музея чыгунак Расіі ў г. Санкт-Пецярбургу
    25 жніўня 2023
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі 24–25 жніўня 2023 года прыняла ўдзел у XI Міжнародным чыгуначным салоне прасторы 1520 «PRO//Движение.Экспо», які праходзіць на тэрыторыі Музея чыгунак Расіі ў г. Санкт-Пецярбургу

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі 24–25 жніўня 2023 года прыняла ўдзел у XI Міжнародным чыгуначным салоне прасторы 1520 «PRO//Движение.Экспо», які праходзіць на тэрыторыі Музея чыгунак Расіі ў г. Санкт-Пецярбургу.

    «PRO//Движение.Экспо» з'яўляецца ўнікальнай міжнароднай камунікацыйнай пляцоўкай для сустрэчы прадстаўнікоў найбуйнейшых кампаній, экспертаў і спецыялістаў у галіне чыгуначнага транспарту, а таксама дэманстрацыі і прасоўвання сучасных тэхналогій. Свае дасягненні і распрацоўкі ў галіне чыгуначнага машынабудавання, мадэрнізацыі інфраструктуры, стварэння аўтаматызаванага дыягнастычнага абсталявання, электронікі і сістэм кіравання прадставілі найбуйнейшыя кампаніі транспартнай галіны.

    Дзелавая праграма салона «PRO//Движение.Экспо» прайшла ў фарматах пленарных і панэльных дыскусій, а таксама круглых сталоў.

    Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў галоўны інжынер Беларускай чыгункі Сяргей Навадворскі.

    Чытаць далей…
  • З пачатку навучальнага года ў школах Беларусі адкрыюцца яшчэ шэсць транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці
    25 жніўня 2023
    З пачатку навучальнага года ў школах Беларусі адкрыюцца яшчэ шэсць транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці

    З 1 верасня 2023 года пачнуць сваю работу яшчэ шэсць транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці. Яны адкрыюцца ў сярэдніх школах № 17 г. Віцебска, № 5 г. Гомеля, № 37 г. Брэста, № 186 г. Мінска, № 7 г. Жлобіна і № 4 г. Калінкавічаў.

    Школьнікі транспартных класаў будуць знаёміцца з асаблівасцямі прафесіі чыгуначніка. У праграме навучання прадугледжаны экскурсіі на прадпрыемствы Беларускай чыгункі, дзе дзеці ўжывую змогуць убачыць усё тое, пра што ім будуць распавядаць на занятках педагогі.

    Асноўная мэта транспартных класаў - папулярызацыя чыгуначных прафесій і стварэнне ўмоў для іх усвядомленага выбару навучэнцамі.

    Дзеці, якія паспяхова скончылі транспартныя класы, змогуць атрымаць мэтавае накіраванне для паступлення ва ўстановы адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў для работы на Беларускай чыгунцы.

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя Кыргызстана наведала прадпрыемствы Беларускай чыгункі. Падпісана два мемарандумы аб супрацоўніцтве
    25 жніўня 2023
    Дэлегацыя Кыргызстана наведала прадпрыемствы Беларускай чыгункі. Падпісана два мемарандумы аб супрацоўніцтве

    Дэлегацыя Кыргызстана на чале з намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Бакытам Тарабаевым у рамках праграмы візіту ў Рэспубліку Беларусь 23 жніўня 2023 года наведала Цэнтр кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі, дзе адбылася рабочая сустрэча кыргызскіх гасцей з намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Сяргеем Дубінай, першым намеснікам Начальніка БЧ Пятром Дулубам і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэем Страчко.

    Галоўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне бакамі магчымых напрамкаў кааперацыйнага супрацоўніцтва.

    Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, Пётр Дулуб адзначыў, што Цэнтр кіравання перавозкамі з'яўляецца галоўным каардынатарам арганізацыі перавозачнага працэсу і эксплуатацыйнай работы ўсіх падраздзяленняў Беларускай чыгункі, а таксама азнаёміў прысутных з вытворчым патэнцыялам беларускай магістралі.

    Кіраўнік дэлегацыі Кыргызскай Рэспублікі Бакыт Тарабаеў падкрэсліў вялікую зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларускай чыгункай па рэалізацыі інфраструктурных праектаў у Кыргызстане і арганізацыі мультымадальных перавозак.

    Чытаць далей…
  • З 1 па 10 верасня 2023 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»
    21 жніўня 2023
    З 1 па 10 верасня 2023 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

    У пачатку навучальнага года Беларуская чыгунка ўзмоцніць кантроль за выкананнем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Асаблівая ўвага будзе нададзена дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

    Работнікі беларускай магістралі правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі на чыгуначных вакзалах і станцыях, у працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

    Сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на аб'ектах чыгуначнага транспарту будуць арганізаваны рэйды. На вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі і правілах паводзін на чыгунцы.

    Работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

    Чытаць далей…
  • 16 жніўня 2023 года прадстаўнікі працоўных калектываў Беларускай чыгункі наведалі Палац Незалежнасці
    16 жніўня 2023
    16 жніўня 2023 года прадстаўнікі працоўных калектываў Беларускай чыгункі наведалі Палац Незалежнасці

    Больш за 100 прадстаўнікоў працоўных калектываў беларускай магістралі з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, узнагароджаных вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі Беларускай чыгункі за дасягнутыя поспехі ў працоўнай дзейнасці, істотны ўклад у павышэнне эфектыўнасці работы чыгуначнага транспарту і з нагоды прафесійнага свята – Дня чыгуначніка, былі запрошаны на экскурсію ў Палац Незалежнасці. Сярод удзельнікаў мерапрыемства – машыністы, білетныя касіры, манцёры пуці, электраманцёры, агляднікі-рамонтнікі вагонаў, саставіцелі цягнікоў.

    Падчас экскурсіі чыгуначнікам расказалі пра гісторыю ўзвядзення Палаца Незалежнасці, афармленне яго залаў і знакавыя мерапрыемствы, якія былі ў іх арганізаваны, а таксама пра ўклад беларускіх будаўнікоў, дызайнераў, мастакоў і скульптараў у стварэнне палаца.

    Чытаць далей…
  • Адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з прадстаўнікамі кітайскай правінцыі Цзянсу
    11 жніўня 2023
    Адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з прадстаўнікамі кітайскай правінцыі Цзянсу

    Сустрэча прайшла 10 жніўня 2023 года ва Упраўленні БЧ. З беларускага боку ў ёй прынялі удзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, кіраўніцтва профільных службаў беларускай магістралі і дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ».

    Дэлегацыю правінцыі Цзянсу КНР прадставілі прэзідэнт дзяржаўнай карпарацыі Jiangsu Suzhou Port Group Co., Ltd У Хун, дырэктар камерцыйнага Дэпартамента Урада г. Шанхай, кіраўнік ініцыятыўнай групы па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР Ма Шы Цзе і генеральны дырэктар Suzhou Commodity Electronic Trading Center Co., Ltd Юэ Сун.

    У ходзе сустрэчы адбылося абмеркаванне супрацоўніцтва Беларускай чыгункі з дзяржаўнай карпарацыяй Jiangsu Suzhou Port Group Co., Ltd па пытаннях стварэння для грузаўладальнікаў Рэспублікі Беларусь новых устойлівых транспартна-лагістычных каналаў для дастаўкі грузаў з Беларусі ў Кітай і назад. Бакі дэталёва прапрацуюць магчымасці выкарыстання як сухапутных, так і камбінаваных маршрутаў з задзейнічаннем інфраструктуры марскіх партоў Расійскай Федэрацыі.


    Чытаць далей…
  • Сельскагаспадарчыя арганізацыі Беларускай чыгункі ўбралі ўжо амаль палову ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур
    10 жніўня 2023
    Сельскагаспадарчыя арганізацыі Беларускай чыгункі ўбралі ўжо амаль палову ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур

    У складзе Беларускай чыгункі дзейнічаюць пяць сельскагаспадарчых арганізацый: «Рачкавічы», «Свіцязь», «Авангард», «Выдрэя»  і «Улішыцы-Агра».

    У цяперашні час ва ўсіх гаспадарках завершана ўборка рапсу. Працягваецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур, убрана ўжо больш за 47% плошчаў, або 3,5 тыс. га, намалочана 16,9 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 47,3 ц/га. Лідарамі па ўраджайнасці з'яўляюцца сельскагаспадарчыя прадпрыемствы «Рачкавічы» і «Авангард».

    Таксама працягваецца нарыхтоўка травяных кармоў для буйной рагатай жывёлы на зімова-стойлавы перыяд 2023/2024 года.

    У перыяд уборачнай кампаніі ўсебаковую дапамогу аграрыям аказваюць прадпрыемствы Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 4 жніўня 2023 года ў Мінску адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прымеркаваныя да Дня чыгуначніка
    04 жніўня 2023
    4 жніўня 2023 года ў Мінску адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прымеркаваныя да Дня чыгуначніка

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 850 работнікаў Беларускай чыгункі, ветэраны працы, маладыя спецыялісты і навучэнцы чыгуначных навучальных устаноў, байцы студэнцкіх атрадаў і юныя выхаванцы Дзіцячай чыгункі.

    Вітаючы прысутных, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў падкрэсліў, што за многія гады чыгунка ў Рэспубліцы Беларусь стала сімвалам прагрэсу, надзейнасці, развіцця і пастаяннага руху наперад, а прафесія чыгуначнік застаецца адной з самых запатрабаваных і ганаровых. «Наша агульная мэта – зрабіць галіну яшчэ больш канкурэнтаздольнай, сучаснай, гібка рэагуючай на запыты часу. Беларуская чыгунка заўсёды была гонарам дзяржавы і трывалым падмуркам эканомікі краіны, а чыгуначнікі ва ўсе часы самааддана працавалі на яе карысць».

    Чытаць далей…
  • Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі, пасажыры і дзелавыя партнёры!
    04 жніўня 2023
    Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі, пасажыры і дзелавыя партнёры!

    Сардэчна віншуем Вас з Днём чыгуначніка!

    У гэты дзень самыя добрыя пажаданні адрасуюць адзін аднаму дзесяткі і нават сотні тысяч жыхароў Беларусі, якія па праву лічаць Дзень чыгуначніка сваім прафесійным святам – работнікі стальной магістралі і члены іх сем'яў, ветэраны чыгуначнага транспарту і тыя, хто толькі пачынае свой шлях за партамі навучальных устаноў. Гэты дзень – ваша асабістая нагода для гонару за прыналежнасць да нашай агульнай справы.

    Рух цягнікоў не перарываецца круглыя суткі, з'яўляючыся адлюстраваннем напружанай работы эканомікі краіны, адклікаючыся на біццё пульса грамадскага жыцця. Найважнейшыя падзеі ў рэспубліцы адбываюцца з удзелам чыгуначнага транспарту, а рашэнне многіх дзяржаўных пытанняў напрамую залежыць ад зладжанай і плённай работы ўсяго калектыву чыгуначнікаў.

    Мінулы «чыгуначны год» стаў чарговым выпрабаваннем магістралі на ўстойлівасць да глабальных геапалітычных і эканамічных выклікаў. Цяжкія часы заўсёды суправаджаюцца нараджэннем новых магчымасцяў і прыняццем эфектыўных рашэнняў.

    Чытаць далей…
  • Цырымоніі ўзнагароджання лепшых работнікаў Беларускай чыгункі праходзяць напярэдадні прафесійнага свята – Дня чыгуначніка
    02 жніўня 2023
    Цырымоніі ўзнагароджання лепшых работнікаў Беларускай чыгункі праходзяць напярэдадні прафесійнага свята – Дня чыгуначніка

    2 жніўня 2023 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў сабраліся больш за 100 лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў чыгункі. Падчас урачыстай цырымоніі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў уручыў ім вышэйшыя галіновыя ўзнагароды – знакі «Ганаровы чыгуначнік», нагрудныя знакі «Выдатнік Беларускай чыгункі», нагрудныя знакі «За добрасумленую працу на Беларускай чыгунцы» 1 і 2 ступеняў.

    Віншуючы ўдзельнікаў мерапрыемства з прафесійным святам, Уладзімір Марозаў адзначыў, што Дзень чыгуначніка – гэта добрая нагода падвесці вынікі работы і намеціць планы на будучы «чыгуначны год»: «Адыходзячы «чыгуначны год» быў для нас няпростым, але дзякуючы зладжанай і добрасумленнай рабоце ўсяго калектыву магістраль працягнула сваё ўстойлівае развіццё. Маштабныя выклікі, з якімі сутыкнулася Беларуская чыгунка, запатрабавалі перагляду традыцыйных метадаў работы, выпрацоўкі новых аптымальных і эфектыўных рашэнняў».

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2023 года
    01 жніўня 2023
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2023 года

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва і вызначыла лепшыя калектывы сярод аддзяленняў, унітарных прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў аддзяленняў за першае паўгоддзе 2023 года. Адпаведнае рашэнне падпісана Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым і старшынёй Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктарам Какорай.

    Галіновае спаборніцтва на Беларускай чыгунцы праводзіцца штогод у мэтах павышэння эфектыўнасці работы чыгуначнага транспарту, стымулявання вынікаў працы, забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і аховы працы, выканання прагнозных і планавых паказчыкаў.

    Сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі па выніках галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2023 года пераможцам прызнаны калектыў Гомельскага аддзялення дарогі, другое месца прысуджана Віцебскаму аддзяленню, трэцяга месца ўдастоена Баранавіцкае аддзяленне беларускай магістралі.
    Сярод унітарных прадпрыемстваў першае месца ў галіновым спаборніцтве заняў калектыў УП «БЕЛЖЕЛДОРСНАБ», 2 месца — калектыў УП  «БЕЛТРАНСАЎТАМАТЫКА», 3 месца прысуджана калектыву дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ».

    Чытаць далей…