Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

16 жніўня 2023 года прадстаўнікі працоўных калектываў Беларускай чыгункі наведалі Палац Незалежнасці

16 жніўня 2023

Больш за 100 прадстаўнікоў працоўных калектываў беларускай магістралі з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, узнагароджаных вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі Беларускай чыгункі за дасягнутыя поспехі ў працоўнай дзейнасці, істотны ўклад у павышэнне эфектыўнасці работы чыгуначнага транспарту і з нагоды прафесійнага свята – Дня чыгуначніка, былі запрошаны на экскурсію ў Палац Незалежнасці. Сярод удзельнікаў мерапрыемства – машыністы, білетныя касіры, манцёры пуці, электраманцёры, агляднікі-рамонтнікі вагонаў, саставіцелі цягнікоў.

Падчас экскурсіі чыгуначнікам расказалі пра гісторыю ўзвядзення Палаца Незалежнасці, афармленне яго залаў і знакавыя мерапрыемствы, якія былі ў іх арганізаваны, а таксама пра ўклад беларускіх будаўнікоў, дызайнераў, мастакоў і скульптараў у стварэнне палаца. Незабыўнае ўражанне ў работнікаў беларускай магістралі выклікалі Зала ўрачыстых цырымоній, Зялёная зала, Камінная зала, Універсальная зала, наведванне Музея падарункаў і экзотыка Зімовага саду.

У завяршэнне экскурсіі чыгуначнікі пакінулі ў Кнізе ганаровых гасцей падзячны запіс за прадстаўленую магчымасць наведаць Палац Незалежнасці


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год