Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2023 года

01 жніўня 2023

Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва і вызначыла лепшыя калектывы сярод аддзяленняў, унітарных прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў аддзяленняў за першае паўгоддзе 2023 года. Адпаведнае рашэнне падпісана Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым і старшынёй Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктарам Какорай.

Галіновае спаборніцтва на Беларускай чыгунцы праводзіцца штогод у мэтах павышэння эфектыўнасці работы чыгуначнага транспарту, стымулявання вынікаў працы, забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і аховы працы, выканання прагнозных і планавых паказчыкаў.

Сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі па выніках галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2023 года пераможцам прызнаны калектыў Гомельскага аддзялення дарогі, другое месца прысуджана Віцебскаму аддзяленню, трэцяга месца ўдастоена Баранавіцкае аддзяленне беларускай магістралі.
Сярод унітарных прадпрыемстваў першае месца ў галіновым спаборніцтве заняў калектыў УП «БЕЛЖЕЛДОРСНАБ», 2 месца — калектыў УП  «БЕЛТРАНСАЎТАМАТЫКА», 3 месца прысуджана калектыву дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ».

Сярод калектываў арганізацый, адасобленых структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў арганізацый БЧ пераможцамі галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2023 года прызнаныя калектывы:

станцыі Мінск-Cартавальны Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;

станцыі Ваўкавыск Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі;

станцыі Цэнтраліт Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі;

станцыі Бобр Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;

лакаматыўнага дэпо Калінкавічы Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі;

Мінскай базы (транспартнай) Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;

Ваўкавыскага вагоннага дэпо Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі;

Полацкага вагоннага дэпо Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі;

прамывачна-прапарачнай станцыі Барбароў Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі;

Жабінкаўскай дыстанцыі пуці Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі;

Аршанскай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;

Жлобінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі;

Брэсцкай дыстанцыі электразабеспячэння Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі;

Магілёўгрузсэрвісу Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі;

Віцебскага вагоннага ўчастка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі;

вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;

Баранавіцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі;

аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі;

культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі;

санаторыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Сярод сельскагаспадарчых арганізацый БЧ пераможцам прызнаны калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Выдрэя» Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Сярод адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) Дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ» лепшым па выніках за першае паўгоддзе 2023 года стаў калектыў Гомельскага філіяла.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2023 год