Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Цырымоніі ўзнагароджання лепшых работнікаў Беларускай чыгункі праходзяць напярэдадні прафесійнага свята – Дня чыгуначніка

02 жніўня 2023

2 жніўня 2023 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў сабраліся больш за 100 лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў чыгункі. Падчас урачыстай цырымоніі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў уручыў ім вышэйшыя галіновыя ўзнагароды – знакі «Ганаровы чыгуначнік», нагрудныя знакі «Выдатнік Беларускай чыгункі», нагрудныя знакі «За добрасумленую працу на Беларускай чыгунцы» 1 і 2 ступеняў.

Віншуючы ўдзельнікаў мерапрыемства з прафесійным святам, Уладзімір Марозаў адзначыў, што Дзень чыгуначніка – гэта добрая нагода падвесці вынікі работы і намеціць планы на будучы «чыгуначны год»: «Адыходзячы «чыгуначны год» быў для нас няпростым, але дзякуючы зладжанай і добрасумленнай рабоце ўсяго калектыву магістраль працягнула сваё ўстойлівае развіццё. Маштабныя выклікі, з якімі сутыкнулася Беларуская чыгунка, запатрабавалі перагляду традыцыйных метадаў работы, выпрацоўкі новых аптымальных і эфектыўных рашэнняў».

Звяртаючыся да ўзнагароджаных, Уладзімір Марозаў падкрэсліў, што «самым важным і самым дарагім для нас з'яўляецца чалавек працы, прафесіянал сваёй справы. Я ўпэўнены, што дзякуючы адказнаму стаўленню кожнага з вас да сваёй работы, адданасці роднаму прадпрыемству і дзяржаве, высокаму пачуццю патрыятызму калектыў чыгункіі пераадолее ўсе цяжкасці і працягне свой упэўнены рух наперад». Ён пажадаў узнагароджаным моцнага здароўя, дабрабыту, сямейнага шчасця і мірнага неба над галавой.

Са словамі віншавання да ўзнагароджаных звярнуўся старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктар Какора. Ён падзякаваў прысутным за гады плённай працы, уклад у развіццё галіны і пажадаў усім працаўнікам магістралі фінансавага дабрабыту, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Таксама ў гэтыя дні ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу праходзяць на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі.

Усяго вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі адзначана амаль 500 перадавікоў вытворчасці.

4 жніўня 2023 года ў Мінску адбудзецца ўрачысты сход і святочны канцэрт, прымеркаваныя да Дня чыгуначніка, у якіх прымуць удзел больш за 850 работнікаў Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год