Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

4 жніўня 2023 года ў Мінску адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прымеркаваныя да Дня чыгуначніка

04 жніўня 2023

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 850 работнікаў Беларускай чыгункі, ветэраны працы, маладыя спецыялісты і навучэнцы чыгуначных навучальных устаноў, байцы студэнцкіх атрадаў і юныя выхаванцы Дзіцячай чыгункі.

Вітаючы прысутных, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў падкрэсліў, што за многія гады чыгунка ў Рэспубліцы Беларусь стала сімвалам прагрэсу, надзейнасці, развіцця і пастаяннага руху наперад, а прафесія чыгуначнік застаецца адной з самых запатрабаваных і ганаровых. «Наша агульная мэта – зрабіць галіну яшчэ больш канкурэнтаздольнай, сучаснай, гібка рэагуючай на запыты часу. Беларуская чыгунка заўсёды была гонарам дзяржавы і трывалым падмуркам эканомікі краіны, а чыгуначнікі ва ўсе часы самааддана працавалі на яе карысць». Кіраўнік магістралі выказаў упэўненасць, што дзякуючы зладжанай рабоце калектыву адданых сваёй справе прафесіяналаў атрымаецца пераадолець бягучыя цяжкасці і захаваць стабільнасць і ўпэўненае развіццё прадпрыемства. Ён падзякаваў усім чыгуначнікам за ўклад у агульную справу, адказнасць і ініцыятыўнасць.

Самыя шчырыя словы падзякі і віншаванні Уладзімір Марозаў адрасаваў ветэранам працы Беларускай чыгункі. «35 тысяч ветэранаў з'яўляюцца асаблівым гонарам шматтысячнага калектыву беларускай магістралі. Яны прысвяцілі станаўленню галіны многія гады і сёння актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці чыгункі, перадаюць бясцэнны вопыт і майстэрства маладым пакаленням чыгуначнікаў. Наш святы абавязак – акружыць іх цяплом і клопатам, аказаць усебаковую дапамогу».

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктар Какора. Ён падзякаваў чыгуначнікам за работу, пажадаў ім здароўя і сямейнага дабрабыту, а ўсёй Беларускай чыгунцы – далейшых поспехаў.

У рамках урачыстага сходу адбылося ўзнагароджанне пераможцаў галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2023 года – сярод аддзяленняў і ўнітарных прадпрыемстваў чыгункі.

Свята прадоўжылася канцэртам калектываў аматарскай творчасці Беларускай чыгункі і артыстаў беларускай эстрады. Свой творчы падарунак работнікам стальной магістралі падарыў народны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Ярмоленка. Завяршыўся святочны вечар прэм'ерай песні «Чыгунка» ў выкананні салістаў ансамбля «Свае» культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення чыгункі.

Таксама ў гэтыя дні шматлікія ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу, праходзяць на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі. 4 жніўня на сталічным чыгуначным вакзале адбыўся танцавальны флэшмоб, у якім прынялі ўдзел больш за 200 маладых работнікаў прадпрыемстваў Мінскага аддзялення.

У нядзелю, 6 жніўня 2023 года, на чыгуначных вакзалах краіны будуць арганізаваны святочныя канцэрты калектываў мастацкай самадзейнасці Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год