Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у чыгуначных спартыўных гульнях «Мы разам»

26 верасня 2023

Абмен вопытам работы, спартыўныя спаборніцтвы, сяброўскія зносіны, новыя знаёмствы і яркія ўражанні. Каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у чыгуначных спартыўных гульнях «Мы разам», якія арганізуюцца расійскім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў 18-22 верасня 2023 г. у г. Кіславодску.

Сярод асноўных задач гульняў – папулярызацыя, прапаганда і падтрымка здаровага ладу жыцця сярод чыгуначнікаў, умацаванне міжнародных вытворчых сувязей.

Удзел у фінальным этапе спаборніцтваў прынялі 23 каманды – зборныя 18 чыгунак Расіі, каманда Маскоўскага метрапалітэна, каманды прафсаюзных арганізацый транспартнай галіны, чыгуначнікі з Арменіі. Каманду беларускай магістралі прадставілі работнікі Баранавіцкага аддзялення чыгункі.

У спартыўную праграму ўвайшлі: лёгкая атлетыка, плаванне, эстафета ГТО, гонка на дронах, кёрлінг і сілавое мнагабор'е.

У агульнакамандным заліку зборная Беларускай чыгункі заняла 15-е месца. Перамогу святкавала каманда Маскоўскай магістралі.

Варта адзначыць выступленне на Гульнях работніцы лакаматыўнага дэпо Баранавічы Алены Рыхліцкай, якая заняла першае месца ў дысцыпліне «Народны жым. Жанчына. Звыш 56 кг і другое месца ў дысцыпліне «Плаванне. Жанчына. 50 м».

Арганізатарамі і ўдзельнікамі спаборніцтваў быў адзначаны высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі чыгуначнікаў, зладжанасць у дасягненні каманднага выніку і імкненне да перамогі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год