Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Санітарная дружына Гомельскага аддзялення – лепшая на Беларускай чыгунцы

25 верасня 2023

21 верасня 2023 года на базе санаторыя «Чыгуначнік» Віцебскага аддзялення БЧ прайшлі чыгуначныя спаборніцтвы санітарных дружын на першынство Беларускай чыгункі.

За перамогу змагаліся шэсць каманд – па адной ад кожнага аддзялення магістралі. У ходзе першынства ім трэба было паказаць як тэарэтычныя, так і практычныя навыкі аказання першай дапамогі пацярпелым. Усяго было 6 этапаў, у якіх санітарныя дружыны прадэманстравалі ўменне карыстацца медыцынскай маёмасцю, праводзіць медыцынскае сартаванне пацярпелых, аказваць ім першую дапамогу ў ачагу камбінаванага і хімічнага паражэння, адбіраць пробы вады, паветра, глебы і харчовых прадуктаў, ажыццяўляць догляд хворых.

За якасцю выканання кожнага задання сачыла строгае журы, куды ўвайшлі прадстаўнікі профільных службаў Упраўлення Беларускай чыгункі, работнікі санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў магістралі, кіраўніцтва Дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа.

Па выніках спаборніцтваў лепшай была прызнана дружына Гомельскага аддзялення. На другім месцы – дружына Баранавіцкага аддзялення БЧ. Замыкае прызавую тройку дружына Віцебскага аддзялення чыгункі.

У рамках спаборніцтваў таксама быў праведзены тэарэтычны конкурс, па выніках якога лепшым камандзірам санітарнай дружыны прызнана Людміла Гаціх (Віцебскае аддзяленне БЧ), лепшым камандзірам звяна санітарнай дружыны – Аляксандра Шкоркіна (Магілёўскае аддзяленне БЧ), лепшай сандружынніцай стала Вольга Лукашэвіч (Мінскае аддзяленне БЧ).

У намінацыі «За праяўленыя лідэрскія якасці» пераможцам прызнана Наталля Макрэцкая (Віцебскае аддзяленне БЧ), у намінацыі «За пазітыўны падыход да вырашэння пастаўленых задач» лепшым стаў Максім Белы (Мінскае аддзяленне БЧ), у намінацыі «За крэатыўнасць і нестандартнасць» узнагародзілі Сяргея Круцько (Баранавіцкае аддзяленне БЧ), у намінацыі «За яркую індывідуальнасць» лепшай прызнана Людміла Анішчук (Брэсцкае аддзяленне БЧ), у намінацыі «За волю да перамогі» ўзнагароджана Надзея Саявец (Брэсцкае аддзяленне БЧ), у намінацыі «За ўпартасць і настойлівасць» лепшым прызнаны Віталь Шуман (Гомельскае аддзяленне БЧ), у намінацыі «За самы вычарпальны адказ» узнагароджаны Кірыл Галацэвіч (Магілёўскае аддзяленне БЧ), у намінацыі «За асабісты ўклад у дасягненне высокіх вынікаў работы каманды» прыз дастаўся Але Бухманавай (Віцебскае аддзяленне БЧ), у намінацыі «За прафесіяналізм і кемлівасць» узнагароджаны Сяргей Якаўлеў (Магілёўскае аддзяленне БЧ).

Нагадаем, гэтыя спаборніцтвы праводзяцца на магістралі раз у два гады. Яны дазваляюць ацаніць агульны ўзровень падрыхтоўкі і замацаваць на практыцы адпрацоўку дзеянняў ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных надзвычайных сітуацый.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год