Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

09 лістапада 2023

Акцыя «Дзеці і бяспека» праводзілася на Беларускай чыгунцы напярэдадні восеньскіх школьных канікул і была накіравана на прафілактыку няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У перыяд яе правядзення работнікамі БЧ сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў было арганізавана каля 400 рэйдаў, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 15 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў або дарослых, а таксама 26 падлеткаў, якія вялі перамовы па мабільным тэлефоне або пераходзілі чыгуначныя пуці ў навушніках.

Таксама было праведзена каля 600 сустрэч з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і навучэнцамі ўстаноў адукацыі, падчас якіх прысутным яшчэ раз нагадалі аб правілах паводзін на чыгунцы. У іх прынялі ўдзел каля 36 тыс. чалавек, 34 тыс. з якіх – непаўналетнія. Распаўсюджана звыш 8,6 тыс. прафілактычных памятак.

Нягледзячы на ўсе меры, што прымаюцца, праблема траўміравання грамадзян на аб'ектах чыгуначнага транспарту застаецца актуальнай. Так, за 10 месяцаў 2023 года на чыгунцы адбылося 76 выпадкаў траўміравання грамадзян, не звязаных з вытворчасцю. Гэта на 4 выпадкі менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпела 77 грамадзян, з якіх загінуў 61 чалавек, у тым ліку 4 – непаўналетнія.

БЧ заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і няўхільна выконваць правілы бяспекі.

Памятаеце, чыгунка – гэта зона падвышанай небяспекі!


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год