Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Адбылася рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

23 лютага 2023

22 лютага 2023 года адбылася рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрмекам Ібраімавым.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы грузавых перавозак, пытанні забеспячэння развіцця перавозак у зносінах Усход – Захад – Усход і задзейнічання чыгуначнай інфраструктуры Кыргызстана ва ўмовах фарміравання беларускімі грузаўладальнікамі новых транспартна-лагістычных схем транспарціроўкі грузаў.

Адбыўся абмен думкамі па арганізацыі работы на стыку чыгуначнай каляі 1520 і 1435 мм. Кыргызскім бокам выказана зацікаўленасць у вывучэнні вопыту Беларускай чыгункі па гэтым пытанні з улікам планаў па будаўніцтве новай чыгуначнай лініі Кітай – Кыргызстан – Узбекістан.

Таксама Беларускай чыгункай прэзентаваны вытворчы патэнцыял прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў, акцыі якіх перададзены ў кіраванне БЧ, якія вырабляюць прадукцыю чыгуначнага прызначэння, прапанавана разгледзець магчымасць яе пастаўкі для патрэб прадпрыемстваў Кыргызскай Рэспублікі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2023 год