Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла лаўрэатаў прэміі імя машыніста У. А. Яцкевіча па выніках работы за 2022 год

16 лютага 2023

Лаўрэатамі прэстыжнай прэміі па бяспецы руху цягнікоў на Беларускай чыгунцы па выніках работы за 2022 год сталі калектывы Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, лакаматыўнага дэпо Гомель, Магілёўскага вагоннага дэпо, Віцебскага вагоннага ўчастка, Бабруйскай дыстанцыі пуці, Жлобінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Брэсцкай дыстанцыі электразабеспячэння, Магілёўгрузсэрвіс.

Чыгуначнай прэміі ўдастоены таксама калектывы станцый Калядзічы і Слонім, участка па абслугоўванні і рамонце лакаматываў і вузлоў лакаматыўнага дэпо Маладзечна, колава-ролікавага ўчастка Ваўкавыскага вагоннага дэпо, рэзерву праваднікоў Брэсцкага вагоннага ўчастка, акалодка № 4 Крычаўскай дыстанцыі пуці, групы № 20 станцыі Наваполацк лінейна-вытворчага ўчастка СЦБ № 1 Наваполацк-Ксты-Круляўшчызна – Параф'янаў Полацкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, раёна кантактнай сеткі станцыі Бярэзіна Магілёўскай дыстанцыі электразабеспячэння, пункта камерцыйнага агляду вагонаў станцыі Віцебск, аднаўленчага цягніка Віцебск.

Акрамя таго, прэмія прысуджана лепшым работнікам, якія валодаюць неабходным узроўнем прафесійных кампетэнцый, якія дасягнулі высокіх вынікаў у забеспячэнні бяспекі руху цягнікоў: дзяжурнаму па сартавальнай горцы станцыі Лунінец Валянціне Пажывілка, машыністу дызель-цягніка лакаматыўнага дэпо Ліда Аляксею Камінчу, аглядчыку-рамонтніку вагонаў Жлобінскага вагоннага дэпо Яўгену Кісялёўскаму, начальніку ўчастка па рамонце электраабсталявання пасажырскіх вагонаў Мінскага вагоннага ўчастка Паўлу Лукашэвічу, начальніку дыягнастычнага комплексу інфраструктуры Цэнтра дыягностыкі аб'ектаў інфраструктуры дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Яўгену Карповічу, электрамеханіку Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Дзмітрыю Хадановічу, начальніку Калінкавіцкага раёна электразабеспячэння Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння Юрыю Шыла, майстру пагрузачна-разгрузачных работ Брэстгрузтранслагістык Сяргею Вусіку, начальніку пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі Аляксандру Захарэвічу.

Усім лаўрэатам будуць уручаны дыпломы і грашовыя прэміі.

Трэба адзначыць, што прэмія імя машыніста У.А. Яцкевіча прысуджаецца штогод па выніках работы за папярэдні год з мэтай матывацыі работнікаў на павышэнне ўзроўню забеспячэння бяспекі руху цягнікоў, выхавання чыгуначнікаў на лепшых прыкладах выканання службовых абавязкаў і асабістага ўкладу кожнага ў агульную справу.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2023 год