Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні свята працы на Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі лепшых работнікаў галіны

27 красавіка 2023

26 красавіка 2023 года, напярэдадні Свята працы, у Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў чыгуначнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» і галіновага спаборніцтва за 2022 год.

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы працуюць работнікі больш за 300 прафесій і спецыяльнасцяў. Прадстаўнікі 123 з іх у 2022 годзе сталі пераможцамі конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце». Гэта цягніковыя і лакаматыўныя дыспетчары, дзяжурныя па станцыі і саставіцелі цягнікоў, машыністы лакаматываў і іх памочнікі, праваднікі пасажырскіх вагонаў і білетныя касіры, брыгадзіры і манцёры пуці, электрамеханікі і слесары-рамонтнікі і многія іншыя.

Яшчэ адной добрай традыцыяй на Беларускай чыгунцы з'яўляецца правядзенне штогадовага галіновага вытворчага спаборніцтва.

Па выніках галіновага спаборніцтва за 2022 год заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны калектывам Віцебскага, Магілёўскага і Мінскага аддзяленняў БЧ.

Сярод унітарных прадпрыемстваў дыпломамі пераможцаў галіновага спаборніцтва былі адзначаны калектывы дзяржаўнага прадпрыемства «Інстытут «Белчыгунпраект», УП «БЕЛЖЕЛДОРСНАБ», РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» БЧ.

Акрамя таго, у рамках мерапрыемства былі ўзнагароджаны 19 лепшых калектываў структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў аддзяленняў беларускай магістралі, а таксама калектывы Гродзенскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ» і дзяржаўнага прадпрыемства «Улішыцы-Агра».

Заслужаныя ўзнагароды пераможцам конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» і галіновага спаборніцтва за 2022 год уручыў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ён падзякаваў чыгуначнікам за адданасць выбранай прафесіі, вернасць традыцыям, высокую адказнасць і працавітасць. Уладзімір Міхайлавіч адзначыў, што перамога кожнага з узнагароджаных – гэта ацэнка работы і заслуга ўсяго працоўнага калектыву Беларускай чыгункі. «Ваша добрасумленная праца з'яўляецца асновай міру і стварэння, залогам развіцця і працвітання нашай роднай Беларусі».

Цёплыя словы віншаванняў пераможцам адрасаваў і старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктар Какора. Ён пажадаў работнікам беларускай магістралі моцнага здароўя, мірнага неба, новых поспехаў у працоўнай дзейнасці на карысць Беларускай чыгункі і Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год