Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшы музей за 2022 год

04 красавіка 2023

На Беларускай чыгунцы выбралі лепшы музей. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ацэньвала колькасць адзінак захоўвання Музейнага фонду, выяўленых і апрацаваных матэрыялаў па гісторыі транспарту ў архівах Рэспублікі Беларусь, работу па папаўненні фондаў новымі экспанатамі, наведвальнасць музеяў і запатрабаванасць у наведвальнікаў экскурсійнага абслугоўвання, удзел музеяў у культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца на БЧ і ў рэгіёнах, арганізацыю выстаў, прысвечаных Году гістарычнай памяці і 160-годдзю Беларускай чыгункі, а таксама асвятленне дзейнасці музеяў у рэгіянальных і рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі.

У выніку першае месца прысуджана калектыву музея гісторыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. Другое месца – у калектыву музея чыгункі ў горадзе Баранавічы. На трэцім месцы калектыў музея гісторыі Гомельскага аддзялення БЧ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: конкурс
Да спісу навін за 2023 год