Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

54 тысячы работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 22 красавіка 2023 года

26 красавіка 2023

Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, кіраўнікі службаў кіравання чыгункі, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» БЧ.

Работнікі арганізацый беларускай магістралі традыцыйна наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівая ўвага надавалася прывядзенню ў належны стан дзіцячых аздараўленчых лагераў, воінскіх пахаванняў і абеліскаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту, якіх у цяперашні час налічваецца больш за 200.

Члены першасных арганізацый ГА «БРСМ» Мінскага чыгуначнага вузла прымалі ўдзел у суботніку на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава, а прадстаўнікі Упраўлення Беларускай чыгункі, дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ», УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», юныя чыгуначнікі і ветэраны магістралі наводзілі парадак на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», у тым ліку на экспазіцыі «Наш бронецягнік», прысвечанай працоўнаму і ратнаму подзвігу ўсіх пакаленняў чыгуначнікаў.

Усяго працоўны калектыў Беларускай чыгункі зарабіў падчас рэспубліканскага суботніка і пералічыў у бюджэт больш за 220 тысяч рублёў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: суботнік
Да спісу навін за 2023 год