Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 красавіка Дзіцячая чыгунка адкрывае сезон летніх перавозак

14 красавіка 2023

У 2023 годзе Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава адкрывае свой 68-ы сезон 30 красавіка (нядзеля). У гэты дзень у 9.30 пройдзе ўрачыстая лінейка для юных чыгуначнікаў. У першы рэйс цягнік з пасажырамі адправіцца ў 11.00. «Сталічны Экспрэс» правязе пасажыраў па маршруце ад станцыі Заслонава праз станцыю піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.

У маі цягнікі на «малой Беларускай» будуць курсіраваць у выхадныя дні 1, 6, 7, 8, 9, 14, 20, 21, 27 і 28 мая.

Акрамя падарожжа па дзіцячай чыгунцы юныя госці могуць таксама паспрабаваць сябе ў ролі машыніста. У зале чакання на станцыі Заслонава дзейнічае гульнявы модуль, які імітуе рабочае месца машыніста – з сапраўднымі органамі кіравання лакаматывам і адлюстраваннем на вокнах-экранах руху па ўчастку чыгункі.

На экране інфармацыйнага кіёска можна прачытаць цікавыя факты з гісторыі дзіцячых чыгунак, разабрацца, чым адрозніваюцца розныя мадэлі рухомага саставу, даведацца, што вывучаюць юныя чыгуначнікі ў тэорыі і як потым яны замацоўваюць свае веды на практыцы.

Таксама цікавасцю ў малых і дарослых карыстаецца вялікі чыгуначны макет, на якім прадстаўлена работа станцыі, рух пасажырскіх і грузавых саставаў, праезд аўтамабіляў праз пераезд.

Да Дня Перамогі для мінчан і гасцей сталіцы на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава рыхтуецца канцэртная праграма. Яна будзе арганізавана 9 мая на станцыі Заслонава.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку работы Дзіцячай чыгункі можна будзе атрымаць па тэлефоне (+375 17) 379 65 75 і на старонцы ДЧ на сайце www.minsk.rw.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год