Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Лепшую маладзёжную лакаматыўную брыгаду вызначылі на Беларускай чыгунцы

03 красавіка 2023

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод маладзежных лакаматыўных брыгад па выніках работы за 2022 год. Мэта яго правядзення – стымуляванне высокапрадукцыйнай працы, павышэнне прэстыжу прафесій машыніста і памочніка машыніста, а таксама тэхнічнага ўзроўню ведаў лакаматыўных брыгад. Трэба адзначыць, што большасць членаў маладзежных лакаматыўных брыгад знаходзяцца ў ГА «БРСМ».

Усяго ў чыгуначным спаборніцтве прынялі ўдзел 6 брыгад – пераможцаў адборачных тураў, якія праходзілі на аддзяленнях БЧ.

Удзельнікі ацэньваліся па наступных крытэрыях: забеспячэнне брыгадай выканання графіка руху цягнікоў, нормаў расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, узровень адукацыі маладзежнай лакаматыўнай брыгады, удзел машыніста ў правядзенні школ перадавога вопыту і інш.

Па выніках спаборніцтва пераможцам стала маладзёжная лакаматыўная брыгада лакаматыўнага дэпо Мінск Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі (машыніст электравоза Аляксандр Венглоўскі і памочнік машыніста электравоза Васіль Антонавіч).

Другое месца прысуджана маладзёжнай лакаматыўнай брыгадзе лакаматыўнага дэпо Гомель Гомельскага аддзялення беларускай магістралі (машыніст дызель-цягніка Дзмітрый Янкоў, памочнік машыніста дызель-цягніка Леанід Селязнёў).

Трэцяга месца ўдастоена маладзёжная лакаматыўная брыгада лакаматыўнага дэпо Брэст Брэсцкага аддзялення БЧ (машыніст цеплавоза Сяргей Гальчук, памочнік машыніста цеплавоза Канстанцін Тукмакоў).

Пераможцам спаборніцтва будуць уручаны пераходны кубак і дыплом 1-й ступені, а ўладальнікам 2-га і 3-га месца – памятныя дыпломы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год