Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Лепшую маладзёжную цягніковую брыгаду выбралі на Беларускай чыгунцы

06 красавіка 2023

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод маладзёжных цягніковых брыгад па выніках работы за 2022 год. Трэба адзначыць, што большасць членаў маладзёжных цягніковых брыгад знаходзяцца ў ГА «БРСМ».

Спаборніцтва праводзіцца на БЧ з мэтай павышэння культуры абслугоўвання пасажыраў і ўмацавання станоўчага іміджу беларускай чыгункі, а таксама выхавання ў працоўнай моладзі пачуцця адказнасці за работу калектыву, самастойнасці ў вырашэнні пастаўленых задач, высокага ўсведамлення грамадскага абавязку.

Усяго ў чыгуначным спаборніцтве прынялі ўдзел 5 цягніковых брыгад.

Пры падвядзенні вынікаў улічваліся культура абслугоўвання і ўмовы праезду пасажыраў, выкананне цягніковай брыгадай сваіх службовых абавязкаў, выкананне тэхнікі бяспекі, аховы працы і патрабаванняў працоўнай дысцыпліны, удзел у грамадскіх мерапрыемствах Беларускай чыгункі і Рэспублікі Беларусь і многае іншае.

Па выніках конкурсу пераможцам спаборніцтва стала маладзёжная цягніковая брыгада цягніка № 658/657 у зносінах Брэст–Мінск/Полацк Брэсцкага вагоннага ўчастка Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі (начальнік цягніка Віктар Плінда).

Другое месца прысуджана маладзёжнай цягніковай брыгадзе цягніка № 2/1 у зносінах Мінск–Масква Мінскага вагоннага ўчастка Мінскага аддзялення БЧ (начальнік цягніка Уладзімір Базылёў).

На трэцім месцы – Маладзёжная цягніковая брыгада цягніка № 631/632 Гродна–Гомель Баранавіцкага вагоннага ўчастка Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі (начальнік цягніка Ігар Сакалоўскі).

Усім пераможцам спаборніцтва будуць уручаны пераходныя кубкі і памятныя дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступені.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год