Зніміце навушнікі пры пераходзе чыгуначных пуцей – гэта смяротна небяспечна!
05 красавіка 2023
4 красавіка 2023 года на п.п. Зарэчнае 14-гадовая навучэнка адной са школ горада Смалявічы пераходзіла чыгуначныя пуці па пешаходным пераходзе на забараняльныя паказанні светлавой і гукавой сігналізацыі.
Школьніца знаходзілася ў навушніках і не пачула гук надыходзячага цягніка па сустрэчным пуці.
Машыніст скарыстаў экстраннае тармажэнне і падаў гукавы папераджальны сігнал, аднак трагедыі пазбегнуць не ўдалося – дзяўчынка была смяротна траўміравана.
З пачатку 2023 года на Беларускай чыгунцы адбылося 19 выпадкаў траўміравання грамадзян, 14 з якіх са смяротным зыходам.
Асноўная прычына няшчасных выпадкаў – грубыя парушэнні правілаў бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Большасць выпадкаў невытворчага траўматызму адбываецца з-за асабістай няўважлівасці грамадзян, выкарыстання навушнікаў для праслухоўвання музыкі пры пераходзе чыгуначных пуцей, размоў па мабільным тэлефоне, знаходжання грамадзян у стане алкагольнага ап'янення, парушэнні кіроўцамі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і т. д.
Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае: «Паважаныя грамадзяне! Будзьце ўважлівы на аб'ектах чыгуначнага транспарту! Памятаеце, што захаванне простых правілаў бяспекі захавае жыццё вам і вашым блізкім».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ