Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў

16 чэрвеня 2023

Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), які пройдзе 8 ліпеня 2023 года ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Так, 8 ліпеня 2023 года ў дадатак да дзеючага раскладу прызначаны цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Магілёў–Копысь–Магілёў і Орша–Копысь–Орша:

адпраўленне з Магілёва прыбыццё ў Копысь
12.55 13.50
15.20 16.14
19.00 19.51
21.32 22.20
адпраўленне з Копысі прыбыццё ў Магілёў
17.26 18.48
20.15 21.03
адпраўленне з Оршы прыбыццё ў Копысь
12.47 13.29
22.06 22.47
адпраўленне з Копысі прыбыццё ў Оршу
13.45 14.25

9 ліпеня 2023 года дадаткова прызначаны цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Копысь–Магілёў і Копысь–Орша:

адпраўленне з Копысі прыбыццё ў Магілёў
00.15 01.24
01.00 01.47
03.34 04.22
адпраўленне з Копысі прыбыццё ў Оршу
00.20 01.03
03.25 04.05

Таксама 8 ліпеня 2023 года цягнікам міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №705 Полацк–Магілёў і №706 Магілёў–Полацк прадугледжаны прыпынак на ст. Копысь.

Такім чынам, з улікам дзеючага графіка руху, 8 і 9 ліпеня 2023 года на станцыі Копысь будуць рабіць прыпынкі 28 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсіруюць з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста.

Нагадваем, што папярэдні продаж праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа адкрываецца за 10 сутак да даты адпраўлення цягніка.

Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» а таксама ў чыгуначных касах БЧ.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, прыпынках і кошце праезду жадаючыя наведаць Рэспубліканскае свята «Купалле» могуць атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год