Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі чыгуначнага конкурсу па ахове працы ў 2022 годзе

12 чэрвеня 2023

Беларуская магістраль надае вялікую ўвагу паляпшэнню ўмоў і аховы працы, захаванню гігіенічных нарматываў, змяншэнню і ліквідацыі дзеяння шкодных вытворчых фактараў за кошт укаранення новай тэхнікі і абсталявання, удасканалення нарматыўна-прававой базы, больш шырокага выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны.

Камісія па правядзенні конкурсу па ахове працы разгледзела прадстаўленыя матэрыялы па розных намінацыях, прааналізавала і дала ім экспертную ацэнку. Таксама свой прафесійны ўзровень прэтэндэнты паказалі ў ходзе праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. За кожны з этапаў выстаўляліся балы, па суме якіх і былі вызначаны пераможцы.

У намінацыі «Лепшы спецыяліст па ахове працы» Беларускай чыгункі перамагла вядучы інжынер Цэнтра дыягностыкі аб'ектаў інфраструктуры дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Юлія Сухаверхая. Пераможцам у намінацыі «Лепшае рабочае месца па ахове працы Беларускай чыгункі» ў 2022 годзе прызналі рабочае месца слесара па рамонце буйнатанажных кантэйнераў участка па падрыхтоўцы кантэйнераў ГС Калядзічы Транспартна-лагістычнага цэнтра Мінск дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ».

У намінацыі «Лепшае аддзяленне Беларускай чыгункі па ахове працы» ў 2022 годзе першае месца прысудзілі Віцебскаму аддзяленню Беларускай чыгункі, другое месца - Брэсцкаму аддзяленню БЧ і трэцяе месца – Баранавіцкаму аддзяленню магістралі.

Акрамя таго ў намінацыі «Лепшае ўнітарнае прадпрыемства Беларускай чыгункі па ахове працы» перамогу атрымала дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ», другое месца дасталася УП «Рэйказварачны цягнік №10», а трэцяе месца прысудзілі дзяржаўнаму прадпрыемству «Цэнтр механізацыі пуцявых работ Беларускай чыгункі».

У намінацыі конкурсу «Лепшае адасобленае структурнае падраздзяленне (філіял) Беларускай чыгункі па ахове працы» пераможцам прызналі Ваенізаваную ахову дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2023 год