Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!»

14 чэрвеня 2023

19 чэрвеня 2023 года на Беларускай чыгунцы стартуе маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!». Ён будзе праводзіцца ў мэтах прыцягнення моладзі беларускай магістралі да ўдзелу ў прафілактыцы карупцыі, фарміравання ў грамадстве нецярпімых адносін да карупцыйных праяўленняў.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць работнікі Беларускай чыгункі ва ўзросце да 35 гадоў.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік». У кожнай з іх дапускаецца прадстаўленне не больш за 3 работ ад аднаго аўтара (фізічнай асобы або творчага калектыву). Матэрыялы на конкурс прымаюцца да 1 верасня 2023 года.

Пры ацэнцы конкурсных работ будуць улічвацца: адпаведнасць іх заяўленай тэматыцы, тэхнічным патрабаванням і абмежаванням, зазначаным у Палажэнні аб правядзенні конкурсу, адсутнасць плагіяту, аргументаванасць і глыбіня раскрыцця тэмы, крэатыўнасць, навізна ідэі і якасць выканання работы, патэнцыяльная магчымасць далейшага выкарыстання ў якасці сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы, мастацка-эмацыйнае ўздзеянне, адлюстраванне сваих уласных адносін да выбранай тэмы, арыгінальнасць задумы, творчы характар выканання, інфарматыўнасць і якасць афармлення.

Лепшыя работы будуць накіраваны для ўдзелу ў Міжнародным маладзёжным конкурсе сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», арганізатарам якога з'яўляецца Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, суарганізатарамі – Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.

Аўтары і сааўтары конкурсных работ таксама могуць самастойна ўдзельнічаць у Міжнародным конкурсе ў адпаведнасці з яго правіламі правядзення (https://www.anticorruption.life).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год