Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Работнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у спартыўна-патрыятычным марафоне «Насустрач II гульням СНД!»

23 чэрвеня 2023

23 чэрвеня 2023 года на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ў Мінску прайшла маштабная акцыя «Народная зарадка» пад дэвізам «Спорт, даступны кожнаму». Яна дала старт патрыятычнаму марафону «Насустрач II гульням СНД!». У мерапрыемстве прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек, сярод іх – прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, кіраўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх аб'яднанняў, грамадска-палітычныя дзеячы, моладзевыя актывісты, вядомыя беларускія спартсмены. 30 работнікаў Мінскага аддзялення і Ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі разам з астатнімі ўдзельнікамі зрабілі размінку і разам прабеглі сімвалічны круг пашаны па галоўнай спартыўнай арэне краіны. Затым адбылася калектыўная «Народная зарадка» пад кіраўніцтвам вядомых спартсменаў.

Важнай часткай марафону стала здача нарматываў фізкультурна-спартыўнага комплексу ГПА (Гатовы да працы і абароны) – бег 30 м, бег чоўнавы, адцісканні, нахілы тулава наперад, падыманне тулава са становішча лежачы на спіне, скачкі ў даўжыню. Асаблівым этапам выдзелілі ваенна-прыкладныя дысцыпліны ­­– зборка-разборка аўтамата, рукапашны бой (абарона ад нападзення са зброяй), надзяванне/раздзяванне сродкаў індывідуальнай абароны, стральба па мішэнях, аказанне першай меддапамогі. За паспяховае выкананне нарматываў комплексу кожнаму ўдзельніку ўручылі сертыфікат і нагрудны знак ГПА.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год