Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Прававы Экспрэс» будзе курсіраваць з 25 чэрвеня па 1 ліпеня па гарадах Беларусі

20 чэрвеня 2023

Маштабны праект «Прававы Экспрэс» рэалізуюць Беларуская натарыяльная палата ва ўзаемадзеянні з Беларускай чыгункай і пры ўдзеле ГА «Беларускі саюз жанчын» напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Адной з мэтаў яго з'яўляецца правядзенне акцый па бясплатным кансультаванні грамадзян.

Стартуе рэйс «Прававога Экспрэса» 25 чэрвеня 2023 года на станцыі Мінск-Пасажырскі. У першы дзень акцыі звярнуцца па кансультацыю натарыуса на сталічным вакзале можна будзе з 13.00 да 16.00 у холе трэцяга паверха (злева ад эскалатара).

Далей «Прававы Экспрэс» пройдзе па маршруце Мінск–Віцебск–Гомель–Магілёў–Гродна–Брэст–Мінск. У кожным з абласных цэнтраў можна будзе атрымаць бясплатную кансультацыю натарыуса ў перыяд з 10.00 да 13.00. На вакзале ў Віцебску акцыя пройдзе 26 чэрвеня, у Гомелі – 27 чэрвеня, у Магілёве – 28 чэрвеня, у Гродне – 29 чэрвеня, у Брэсце – 30 чэрвеня.

Акрамя правядзення бясплатных кансультацый удзельнікі праекта «Прававы Экспрэс» арганізуюць шэраг патрыятычных і культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў.

Праект «Прававы Экспрэс» праводзіцца ў Год міру і стварэння па ініцыятыве Беларускай натарыяльнай палаты пры падтрымцы Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год