Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала ўпэўненую перамогу ў спартакіядзе Мінтранса

12 чэрвеня 2023

Другі этап рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь прайшоў 9-11 чэрвеня 2023 года. На працягу трох дзён на базе турыстычнага комплексу «Нарач» лепшыя атлеты транспартнай галіны нашай краіны спаборнічалі ў 5 відах спорту: плаванні, міні-футболе, лёгкаатлетычным кросе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і дартсе.

У ходзе спаборніцтваў было нямала вострых і напружаных момантаў, многае вырашалі высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі і воля ўдзельнікаў да перамогі. Зборная беларускай магістралі ў другім этапе галіновых спаборніцтваў лідзіравала ў трох з пяці відаў спорту.

Па выніках двух этапаў спартакіяды Мінтранса каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў сваёй групе, паказаўшы лепшы вынік у валейболе, лыжных гонках, настольным тэнісе, шахматах, більярдзе, гіравым спорце, дартсе, плаванні і лёгкаатлетычным кросе, заваявала «серабро» ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і міні-футболе. На 2-м месцы –каманда арганізацый чыгуначнай гаспадаркі, на 3-м – каманда дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», на 4-м – Дэпартамент па авіяцыі.

Нагадаем, што зборная каманда Беларускай чыгункі з 2008 года штогод прымае ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе Мінтранса і становіцца яе пераможцам.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год