Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у 78-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці

02 чэрвеня 2023

78-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці прайшло 31 мая – 1 чэрвеня 2023 года ў анлайн-фармаце. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліў яе кіраўнік Уладзімір Марозаў.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі дырэкцыі Савета, Выканаўчага камітэта СНД, кіраўнікі і ўпаўнаважаныя прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі і Ісламскай Рэспублікі Іран.

Старшынстваваў на пасяджэнні Старшыня Савета, генеральны дырэктар – старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Расійскія чыгункі» Алег Белазёраў.

У ходзе пасяджэння Савета разгледжаны пытанні, якія вызначаюць каардынацыю дзеянняў чыгунак Садружнасці па арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, сумесным выкарыстанні парку грузавых вагонаў і кантэйнераў, вядзенню ўзаемаразлікаў за перавозкі і аказаныя паслугі, у тым ліку з ужываннем клірынгавых разлікаў, распрацоўцы нарматыўных дакументаў, якія забяспечваюць тэхналагічнае адзінства чыгунак.

У прыватнасці, Саветам па чыгуначным транспарце падведзены вынікі работы сеткі чыгунак за 2022 год і тры месяцы 2023 года, вызначаны меры, накіраваныя на паляпшэнне арганізацыі перавозачнага працэсу, у тым ліку ў зносінах Захад – Усход і Поўнач – Поўдзень, эфектыўнае выкарыстанне рухомага саставу, развіццё і работу пасажырскага комплексу ў міжнародных зносінах. Таксама зацверджаны на 2023/2024 год Звод пасажырскіх цягнікоў міжнародных чыгуначных зносін, Звод прычапных і бесперасадачных вагонаў і шэраг іншых нарматыўных дакументаў, якія рэгламентуюць работу чыгуначнага транспарту ў міжнародных зносінах.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год