Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка далучыцца да Сусветнага дня донара крыві

09 чэрвеня 2023

16 чэрвеня 2023 года Беларуская чыгунка правядзе ў Мінску дзень донара крыві. Сумесная акцыя Беларускай чыгункі і РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій адбудзецца на базе сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. У гэты дзень з 10:00 да 13:00 работнікі беларускай магістралі будуць здаваць кроў, неабходную для выратавання чалавечых жыццяў. У мерапрыемстве таксама прымуць удзел прадстаўнікі чыгуначнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа.

Мерапрыемствы па здачы крыві з удзелам чыгуначнікаў праходзяць на рэгулярнай аснове некалькі разоў на год. У 2022 годзе больш за 250 работнікаў прадпрыемстваў Мінскага чыгуначнага вузла прынялі ўдзел у днях донара крыві.

Працэс данацыі патрабуе пэўнай падрыхтоўкі. Спачатку медработнікі вывучаюць прадстаўленыя донарам дакументы, затым донар запаўняе анкеты з указаннем звестак аб ладзе жыцця і стане здароўя, прымаемых ім лекавых прэпаратах. У выпадку паспяховага праходжання папярэдніх двух этапаў донар накіроўваецца на здачу аналізу крыві для вызначэння групы і рэзус-фактару, ўзроўню гемаглабіну, а таксама для выключэння інфекцыйных захворванняў, і ўжо пасля гэтага аглядаецца лекарам і дапускаецца да працэдуры здачы крыві.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год