Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Бяспечная чыгунка – без навушнікаў і тэлефона. Беларуская чыгунка заклікае строга выконваць правілы бяспекі пры пераходзе праз пуці

21 чэрвеня 2023

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 42 выпадкі невытворчага траўматызму, у якіх пацярпелі 43 чалавекі. У тым ліку 30 чалавек траўміраваны смяротна.

Пры расследаванні гэтых здарэнняў устаноўлена, што ў шэрагу выпадкаў са смяротным зыходам пры пераходзе чыгуначных пуцей пацярпелыя дарослыя і падлеткі карысталіся навушнікамі і мабільнымі тэлефонамі. Па гэтай прычыне яны не звярнулі ўвагі на надыходзячы састаў і не пачулі сігналаў.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Беражыце сябе! Будзьце ўважлівыя! Памятаеце, што захаванне простых правілаў бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту можа захаваць жыццё вам і вашым блізкім.

УВАГА – ЦЯГНІК! ЗНІМІЦЕ НАВУШНІКІ!

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год