Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Бяспечны пераезд. 2 чэрвеня Беларуская чыгунка праводзіць акцыю па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах

05 чэрвеня 2023

2 чэрвеня 2023 года напярэдадні Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах Беларуская чыгунка праводзіць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне краіны, дзе праходзяць чыгуначныя пуці і маюцца пераезды, як мінімум на адным з іх арганізавана дзяжурства з удзелам работнікаў дыстанцый пуці Беларускай чыгункі і супрацоўнікаў ДАІ. Вадзіцелям уручаюць тэматычныя памяткі і нагадваюць правілы праезду праз чыгуначныя пераезды, а таксама выяўляюць парушальнікаў. Акрамя таго, дадаткова правяраюць тэхнічны стан пераездаў.

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы дзейнічаюць звыш 1,7 тыс. пераездаў.

Штогод у мэтах забеспячэння бяспекі руху на пераездах БЧ ажыццяўляе іх камісійнае абследаванне з наступным устараненнем выяўленых недахопаў.

З пачатку 2023 года на пераездах Беларускай чыгункі адбыліся 5 няшчасных выпадкаў, у якіх пацярпелі 6 чалавек (усе атрымалі смяротныя траўмы).

Аналіз дарожна-транспартных здарэнняў паказвае, што сутыкненні на чыгуначных пераездах адбываюцца па віне вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў, якія, парушаючы правілы дарожнага руху, выязджаюць на чыгуначны пераезд, ігнаруючы забараняльныя паказанні пераезнай сігналізацыі.

Беларуская чыгунка заклікае вадзіцеляў і пешаходаў строга выконваць правілы бяспекі пры перасячэнні чыгуначных пераездаў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год