Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каля 600 маладых людзей будуць працаваць у студэнцкіх атрадах на Беларускай чыгунцы летам 2023 года

30 чэрвеня 2023

29 чэрвеня 2023 года ў Гомелі адбылося ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра для студэнцкіх атрадаў Беларускай чыгункі. На вакзале станцыі Гомель сабраліся ўдзельнікі студатрадаў, якія будуць працаваць у арганізацыях БЧ у ліпені-верасні 2023 года.

З кожным годам студатрадаўскі рух на Беларускай чыгунцы набірае абароты. Калі летась на беларускай магістралі працавалі больш за 230 студэнтаў і навучэнцаў, то цяпер іх у 2,5 разы больш – амаль 600 чалавек. Пашырылася і геаграфія навучальных устаноў рэспублікі. У 2022 годзе Беларуская чыгунка прымала дзяцей з 10 ВНУ і ССНУ, а ў 2023 – ужо з больш чым 30. Як адзначыў, віншуючы маладых людзей з пачаткам працоўнай змены, намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі: «Мы зробім усё, каб вы палюбілі чыгунку і пасля заканчэння сваіх навучальных устаноў захацелі вярнуцца да нас зноў і працягнуць свой працоўны шлях. Сягоння на Беларускай чыгунцы ўкараняюцца самыя сучасныя тэхналогіі і высокакваліфікаваныя кадры нам вельмі патрэбны!».

У сваю чаргу другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Прохараў павіншаваў байцоў студатрадаў з адкрыццём Рэспубліканскага сэрвіснага працоўнага праекта «Дарога магчымасцяў». У 2023 годзе пры падтрымцы ЦК ГА «БРСМ» было арганізавана папярэдняе навучанне больш за 270 студэнтаў і навучэнцаў – удзельнікаў чыгуначных сэрвісных і будаўнічых студэнцкіх атрадаў па такіх патрэбных для магістралі прафесіях як «Праваднік пасажырскага вагона» і «Манцёр пуці». Кульмінацыяй стала ўручэнне камандзірам атрадаў працоўных пуцёвак для работы на аб'ектах БЧ і ўдзелу ў Рэспубліканскім сэрвісным працоўным праекце «Дарога магчымасцяў», а ўсім хлопцам – сведчанняў аб праходжанні навучання і прысваенні прафесіі.

Пасля ўрачыстага адкрыцця працоўнага семестра ўдзельнікі студэнцкіх атрадаў усклалі кветкі да помніка братам Лізюковым, аддаючы даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны. Усе трое братоў Лізюковых загінулі ў гады Вялікай Айчыннай, абараняючы родную зямлю, дваім з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У рамках мерапрыемства на базе спартыўнага комплексу «Лакаматыў» адбыўся адкрыты дыялог «БСА 60 гадоў – учора, сёння, заўтра». У ходзе размовы з кіраўніцтвам Беларускай чыгункі і ЦК ГА «БРСМ» маладыя людзі змаглі задаць пытанні аб умовах працы, у тым ліку і аб магчымасці фарміравання студэнцкіх атрадаў па новых спецыяльнасцях і прафесіях.

Таксама маладыя людзі прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе сярод жаночых каманд і міні-футболе сярод мужчынскіх. Прыемным бонусам стала экскурсія па тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год