Навіны для пасажыраў
Чэрвень
-
28 чэрвеня 2022Увазе пасажыраў!
У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на 92 км перагону Друць–Вендрыж на ўчастку Асіповічы–Магілёў 12, 13, 26, 27 ліпеня, 9, 10, 23, 24 жніўня, 13, 14, 27, 28 верасня, 11, 12, 25, 26 кастрычніка, 8, 9, 22, 23 лістапада 2022 года адмяняюцца са звароту:
Чытаць далей… -
28 чэрвеня 2022Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку руху цягнікоў, якія курсіруюць у зносінах Магілёў–Гомель
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Магілёў–Жлобін 4 – 7, 11, 12, 14, 18 – 21 ліпеня 2022 года змяняецца расклад цягніка №615/616 Магілёў–Гомель. У гэтыя дні цягнік будзе адпраўляцца з Магілёва на 2 гадзіны 35 хвілін раней графіка – у 8:25 і прыбываць у Гомель на 2 гадзіны 5 хвілін таксама раней графіка – у 11.38.
Чытаць далей… -
27 чэрвеня 2022Беларуская чыгунка 9 і 10 ліпеня 2022 года прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
Для забеспячэння дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») усяго графікам руху прадугледжана курсіраванне 30 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста, якія робяць прыпынак на станцыі Копысь. З іх 14 дадаткова прызначаны на перыяд правядзення мерапрыемства.
Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы.
Так, 9 ліпеня 2022 года ў дадатак да дзеючага раскладу прызначаны цягнікі ў зносінах Магілёў–Копысь–Магілёў і Орша–Копысь–Орша: Чытаць далей… -
27 чэрвеня 2022БЧ пашырае магчымасці электронных сэрвісаў па продажы праязных дакументаў
Беларуская чыгунка працягвае актыўную работу па ўдасканаленні электронных сэрвісаў па продажы праязных дакументаў.
Чытаць далей… -
21 чэрвеня 2022На белыя ночы ў Санкт-Пецярбург цягнікамі Беларускай чыгункі
Беларуская чыгунка запрашае здзейсніць незабыўнае падарожжа на цягніку № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург у «паўночную сталіцу» Расійскай Федэрацыі ў перыяд белых начэй. У гэты час культурная праграма горада максімальна насычана: канцэрты, фестывалі, тэматычныя начныя экскурсіі і прагулкі па Няве з магчымасцю ўбачыць развядзенне ўнікальных мастоў.
Чытаць далей… -
20 чэрвеня 2022Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік у зносінах Мінск–Гомель, а таксама прадоўжыла перыяд курсіравання раней прызначаных цягнікоў да Гомеля і Брэста
У сувязі з сезонным павелічэннем пасажырапатоку ў мэтах задавальнення попыту насельніцтва на чыгуначныя перавозкі Беларуская чыгунка прызначыла на 20–24 чэрвеня 2022 года дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 752/755 у зносінах Мінск–Гомель.
Чытаць далей… -
17 чэрвеня 202230 чэрвеня 2022 года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў вочным фармаце
«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна, пачынаючы з 2015 года. 4 разы на год прадстаўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў чыгункі сустракаюцца з пасажырамі на чыгуначных вакзалах краіны з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі.
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй і ў мэтах захавання здароўя пасажыраў са снежня 2020 года Беларуская чыгунка праводзіла «Адзіны дзень пасажыра» ў анлайн-фармаце.
30 чэрвеня 2022 года з 14.00 да 17.00 пасажыры змогуць пры асабістай сустрэчы задаць свае пытанні спецыялістам беларускай магістралі ў вуснай і пісьмовай формах. Іх звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».
Чытаць далей… -
13 чэрвеня 2022Увазе пасажыраў! 28 чэрвеня часткова зменіцца маршрут і расклад цягніка № 631 Гомель–Гродна
28 чэрвеня 2022 года ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Гомель–Калінкавічы часткова зменіцца маршрут і расклад цягніка міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 631 Гомель–Гродна.
Чытаць далей… -
13 чэрвеня 2022Беларуская чыгунка інфармуе аб змяненні ў графіку руху асобных цягнікоў на ўчастку Орша–Магілёў
У сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на ўчастку Орша–Магілёў 22 чэрвеня 2022 года змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў.
Чытаць далей… -
08 чэрвеня 2022Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку руху цягнікоў, якія курсіруюць у зносінах Магілёў–Гомель
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Магілёў–Жлобін 20-23, 27, 28 і 30 чэрвеня 2022 года змяняецца расклад цягніка №615/616 Магілёў–Гомель. У гэтыя дні цягнік адправіцца з Магілёва на 2 гадзіны 35 хвілін раней графіка – у 8:25 і прыбудзе ў Гомель на 2 гадзіны 5 хвілін раней графіка – у 11.38.
Чытаць далей… -
07 чэрвеня 2022БЧ прызначыла дадатковы поезд па маршруце Мінск–Санкт-Пецярбург адпраўленнем з Мінска 23 чэрвеня, з Санкт-Пецярбурга – 26 чэрвеня 2022 года
У сувязі з прагназуемым павелічэннем пасажырапатоку 23 чэрвеня 2022 года ў зносінах Мінск–Санкт-Пецярбург і 26 чэрвеня 2022 года ў зносінах Санкт-Пецярбург–Мінск Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» у мэтах забеспячэння дастаўкі пасажыраў прызначыла дадатковы поезд нумар 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург.
Чытаць далей… -
07 чэрвеня 2022Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху асобных пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Крычаў-Бялынкавічы
У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ на ўчастку Крычаў-Бялынкавічы 14 і 15 чэрвеня 2022 года змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў, якія курсіруюць на гэтым участку.
Чытаць далей… -
06 чэрвеня 2022Цягнік Мінск–Анапа за першы месяц курсіравання перавёз больш за 3500 пасажыраў
Нагадаем, з 2 мая 2022 года прызначаны цягнік № 390/389 Мінск–Анапа фарміравання беларускай чыгункі з перыядычнасцю курсіравання адзін раз у 4 дні. За гэты час цягніком скарысталіся больш за 3500 пасажыраў.
Чытаць далей… -
02 чэрвеня 2022На час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» ў 2022 годзе БЧ традыцыйна прызначыла дадатковы цягнік у зносінах Мінск – Віцебск
Беларуская чыгунка на час правядзення XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску 2022» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск – Віцебск.
Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 13 па 18 ліпеня, з Віцебску – з 14 па 19 ліпеня.
Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік адправіцца ў 12:28 і прыбудзе ў Віцебск у 16:05.
Пасля завяршэння канцэртнай праграмы госці фестывалю на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01:30 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05:40.
Чытаць далей…