Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На белыя ночы ў Санкт-Пецярбург цягнікамі Беларускай чыгункі

21 чэрвеня 2022

Беларуская чыгунка запрашае здзейсніць незабыўнае падарожжа на цягніку № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург у «паўночную сталіцу» Расійскай Федэрацыі ў перыяд белых начэй. У гэты час культурная праграма горада максімальна насычана: канцэрты, фестывалі, тэматычныя начныя экскурсіі і прагулкі па Няве з магчымасцю ўбачыць развядзенне ўнікальных мастоў.

З Мінска цягнік адправіцца 30 чэрвеня 2022 года ў 19:15 і прыбудзе ў Санкт-Пецярбург на наступныя суткі ў 9:20. Пасажыры змогуць выдатна правесці выхадныя і вярнуцца ў сталіцу Беларусі гэтым жа цягніком.

З Санкт-Пецярбурга ён адправіцца 3 ліпеня 2022 года ў 14:26 і прыбудзе ў Мінск 4 ліпеня 2022 года ў 5:08.

Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік будзе ісці праз станцыі Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша і Віцебск.

Продаж білетаў на гэты цягнік ужо адкрыты.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіцы руху цягніка можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год