Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

БЧ пашырае магчымасці электронных сэрвісаў па продажы праязных дакументаў

27 чэрвеня 2022

Беларуская чыгунка працягвае актыўную работу па ўдасканаленні электронных сэрвісаў па продажы праязных дакументаў.

З 27 чэрвеня 2022 года БЧ у раздзеле «Паслугі пасажырам» афіцыйнага сайта pass.rw.by і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» прадастаўляе магчымасць вяртання электронных праязных дакументаў да часу адпраўлення цягнікоў са станцыі пасадкі пасажыраў. Новыя ўмовы распаўсюджваюцца на цягнікі з нумараванымі месцамі, якія курсіруюць унутры рэспублікі (міжрэгіянальныя лініі і рэгіянальныя лініі бізнес-класа).

Раней на web-рэсурсах вяртанне электронных праязных дакументаў з электроннай рэгістрацыяй ажыццяўляўся не пазней, чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту яго руху.

Удасканаленне паслугі стала даступна дзякуючы павышэнню функцыянальнасці міжнароднай сістэмы АСК «Экспрэс» і дапрацоўцы праграмных комплексаў Беларускай чыгункі.

Парадак вяртання праязных дакументаў у касах Беларускай чыгункі не змяняецца.

Звяртаем увагу, што Беларуская чыгунка не можа гарантаваць аналагічныя ўмовы вяртання электронных праязных дакументаў пры выкарыстанні іншых web-рэсурсаў.

Трэба адзначыць, што электронныя сэрвісы продажаў праязных дакументаў Беларускай чыгункі карыстаюцца папулярнасцю ў пасажыраў. З пачатку года ў раздзеле «Паслугі пасажырам» на сайце БЧ (pass.rw.by) і ў бясплатным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» было аформлена больш за 1.5 млн праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год