Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» ў 2022 годзе БЧ традыцыйна прызначыла дадатковы цягнік у зносінах Мінск – Віцебск

02 чэрвеня 2022

Беларуская чыгунка на час правядзення XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску 2022» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск – Віцебск.

Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 13 па 18 ліпеня, з Віцебску – з 14 па 19 ліпеня.

Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік адправіцца ў 12:28 і прыбудзе ў Віцебск у 16:05.

Пасля завяршэння канцэртнай праграмы госці фестывалю на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01:30 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05:40.

Па дарозе з Мінска ў Віцебск пасажыры цягніка змогуць пазнаёміцца з гісторыяй фестывалю і праграмай яго правядзення ў бягучым годзе. Таксама інтэр'ер вагонаў будзе аформлены з выкарыстаннем сімволікі форуму.

Акрамя таго, на чыгуначных вакзалах у гарадах Мінску і Віцебску пасажыраў праінфармуюць пра магчымасць праезду на фестываль «Славянскі базар у Віцебску» чыгуначным транспартам.

Трэба адзначыць, што цягнік на «Славянскі базар у Віцебску» традыцыйна карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей нашай краіны.

Продаж праязных дакументаў (білетаў) на цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск – Віцебск ужо адкрыты.

Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд»  , а таксама ў чыгуначных касах БЧ.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год