Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны для пасажыраў

Хуткі агляд 2019 года

Май

  • 16 мая
    Увазе пасажыраў!

    16 мая 2019 года пашыраецца пералік звестак, якія пасажыр павінен паведаміць білетнаму касіру пры афармленні праязных дакументаў для пераезду ў міжнародных зносінах у цягніках з нумараванымі месцамі. Цяпер акрамя прозвішча і нумара дакумента, які сведчыць асобу, неабходна дадаткова прадставіць інфармацыю пра імя і даце нараджэння пасажыра.

    Аналагічная інфармацыя паказваецца і пры афармленні электронных праязных дакументаў.

    Дадзеная норма прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 240 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі».

    Чытаць далей…
  • 15 мая
    На час правядзення «Славянскага базару-2019» БЧ прызначыла дадатковы цягнік з Мінска ў Віцебск

    Беларуская чыгунка на час правядзення ХХVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 МінскВіцебск.

    Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодня з Мінска з 8 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 9 па 20 ліпеня.

    Час адпраўлення цягніка са станцыі Мінск-Пасажырскі 12:42, а прыбыцця ў Віцебск у 16:18.

    Пасля канцэрта госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01:30 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 5:52.

    Папярэдні продаж праязных дакументаў (білетаў) ужо адкрыты і ажыццяўляецца за 60 сутак да адпраўлення цягніка.

    Цягнік да «Славянскага базару», які карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў пасажыраў, Беларуская чыгунка прызначае ўжо дзявяты год запар.

    Чытаць далей…