Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны для пасажыраў

Хуткі агляд 2018 года

Май

  • 4 мая
    На адпачынак — цягніком. У летнім сезоне Беларуская чыгунка прапануе маршруты да курортаў Чорнага, Азоўскага і Балтыйскага мораў

    Беларуская чыгунка ў новым турыстычным сезоне пашырае магчымасці праезду пасажыраў да курортаў Чорнага, Азоўскага і Балтыйскага мораў.

    У дадатак да ўжо існуючых маршрутаў у кірунку Адлера, Анапы, Мінеральных вод, Адэсы, з 1 чэрвеня па 21 верасня аднаўляе сваё штодзённае курсіраванне цягнік міжнародных ліній №100/99 Мінск—Новааляксееўка з прычапной групай бесперасадачных вагонаў да Бярдзянска.

    Цягнік №94/93 Мінск—Адэса з прычапной групай бесперасадачных вагонаў Баранавічы—Мінск—Херсон у летні перыяд будзе курсіраваць штодня.

    Таксама з 10 чэрвеня па 7 верасня Беларуская чыгунка прапануе пасажырам маршрут да Балгарскага ўзбярэжжа Чорнага мора Мінск—Варна праз Львоў, Івана-Франкоўск і Бухарэст. Цягнік №451 будзе адпраўляцца з Мінска 10, 15, 22, 27 чэрвеня, 4, 9, 16, 21, 28 ліпеня, 2, 9, 14, 21, 26 жніўня, 2, 7 верасня ў 17.38 і прыбываць у Варну ў 10.30 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня адпаведна.

    Чытаць далей…