Беларуская чыгунка інфармуе аб спецыяльнай тарыфнай прапанове на асобныя цягнікі ў Расію ў 2019 годзе
20 снежня 2018
Беларуская чыгунка з 1 па 28 лютага 2019 года прапаноўвае дадатковую скідку ад 15% да існуючых тарыфаў, пры праездзе ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй у купэйных вагонах цягнікоў: №95/96 Брэст—Масква; №308/307 Баранавічы—Саратаў, уключаючы прычапныя і бесперасадачныя вагоны: Брэст—Саратаў у саставах цягнікоў №650/308—307/649, Віцебск—Саратаў у саставах цягнікоў № 605/308—307/602, Гомель—Саратаў у саставах цягнікоў № 83/308—307/55.
Продаж билетаў на вышэйназваныя цягнікі адкрыецца з 25 снежня 2018 года.
Нагадаем, што для дадзеных цягнікоў захоўваецца прымяненне скідак у залежнасці ад тэрмінаў (глыбіні) продажу і пры адначасовым афармленні праязных дакументаў «туды і назад».
З інфармацыяй аб кошце праезду можна будзе азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www.rw.by, а таксама па тэлефоне даведачнай службы 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год