Навіны для пасажыраў
Сакавік
-
23 сакавіка 2018Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць у красавіку па Беларускай чыгунцы
У сувязі з пераносамі ў красавіку рабочых дзён Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню патрэбы ў перавозках пасажыраў. Прызначаныя дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній, якія звяжуць сталіцу з абласнымі цэнтрамі, а таксама буйнымі гарадамі.
Чытаць далей… -
21 сакавіка 2018Беларуская чыгунка інфармуе аб спецыяльнай тарыфнай прапанове на асобныя цягнікі ў Расію
У перыяд школьных канікул у сакавіку 2018 года Беларуская чыгунка прапануе пасажырам скарыстацца спецыяльнай прапановай у Расію.
Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду да 10% (у залежнасці ад станцыі адпраўлення пасажыра) на месцы, якія застануцца не рэалізаваны ў свабодным продажы пры ўмове іх афармлення за 3 сутак і менш (з улікам даты адпраўлення) у зносінах з Расійскай Федэрацыяй на наступныя цягнікі:
Чытаць далей… -
05 сакавіка 2018З 1 мая пенсіянеры маюць права на 50% скідку на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа
Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, маюць права на скідку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 № 176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».
Дакументам не прадугледжваецца прадастаўленне гэтай ільготы пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.
Для набыцця праязных дакументаў са скідкай трэба прад'яўляць арыгінал пенсіённага пасведчання. Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа.
Чытаць далей… -
05 сакавіка 2018Беларуская чыгунка пашырае спосабы аплаты праезду ў цягніках гарадскіх ліній
У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка сумесна з ГП «Мінсктранс» укараніла новы спосаб аплаты праезду ў цягніках гарадскіх ліній з дапамогай смарт-карт, якія выкарыстоўваюцца для аплаты праезду ў грамадскім транспарце горада Мінска.
Для таго каб аплаціць праезд у цягніках гарадскіх ліній папярэдне на смарт-карту неабходна запісаць тарыф у выглядзе транспартных тарыфных адзінак (ТТА), якія будуць спісвацца ў залежнасці ад адлегласці, якую праедзе пасажыр. 1 ТТА эквівалентная 1 капейцы. На смарт-карту можна запісаць тарыфныя планы коштам: 1, 2, 5, 10, 15, 20, 25, 30, 35, 40, 45, 50 беларускіх рублёў, якімі пасажыр можа скарыстацца ў любы зручны для яго час.
Чытаць далей… -
03 сакавіка 2018Беларуская чыгунка інфармуе аб спецыяльнай тарыфнай прапанове на асобныя цягнікі ў Расію і Украіну
У перыяд сакавіцкіх святаў 2018 года Беларуская чыгунка прапануе скарыстацца пасажырам спецыяльнай прапановай у Расію і Украіну.
Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду да 10% (у залежнасці ад станцыі адпраўлення пасажыра) на месцы, якія застануцца не рэалізаваны ў вольным продажы пры ўмове іх афармлення за 3 сутак і менш (з улікам даты адпраўлення).
Чытаць далей… -
02 сакавіка 2018Беларуская чыгунка прызначыла новы перасадачны маршрут Мінск—Ветка
З 5 сакавіка Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «Гомельаблаўтатранс» прапануе пасажырам новыя маршруты Мінск—Гомель—Ветка і Ветка—Гомель—Мінск у прамых змешаных зносінах (цягнік/аўтобус). Штодня арганізавана два рэйсы з Веткі ў Мінск і адзін з Мінска ў Ветку. У маршруце закладзены час на перасадку пасажыраў у Гомелі паміж чыгуначным і аўтавакзалам.
Чытаць далей… -
02 сакавіка 2018Больш за 80 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні красавіцкіх і майскіх святаў
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх святаў і па выхадных днях. Усяго па стане на 2 красавіка прызначана 86 дадатковых цягнікоў. З іх — 76 цягнікоў міжрэгіянальных ліній і 10 цягнікоў міжнародных ліній.
Так у перыяд вялікіх красавіцкіх і майскіх выхадных, звязаных з Радаўніцай, Святам працы і Днём Перамогі, з 14 красавіка па 9 мая будуць курсіраваць 32 дадатковых цягніка ў зносінах Мінск—Гомель—Мінск, 22 — у зносінах Мінск—Брэст—Мінск, 10 — у зносінах Мінск—Віцебск—Мінск, 4 — у зносінах Мінск—Пінск—Мінск, 4 — у зносінах Мінск—Мазыр (арт. Козенкі)—Мінск і 2 — у зносінах Камунары—Мінск.
Чытаць далей… -
01 сакавіка 2018Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік у зносінах Мінск—Полацк
Беларуская чыгунка ў мэтах пашырэння транспартных сувязяў паміж сталіцай і рэгіянальнымі цэнтрамі рэспублікі прызначыла з 3 сакавіка цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 749 Мінск—Полацк.
Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік № 749 будзе адпраўляцца ў 06 гадзін 30 мінут і прыбываць на станцыю Полацк у 10 гадзін 36 мінут. У шляху руху будзе рабіць прыпынак на станцыях: Маладзечна, Вілейка, Параф'янаў, Круляўшчызна, Падсвілле.
Чытаць далей… -
01 сакавіка 2018Беларуская чыгунка прызначыла на сакавіцкія святы дадатковыя цягнікі па Беларусі
У перыяд сакавіцкіх святаў Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній, якія звяжуць сталіцу з абласнымі цэнтрамі, а таксама буйнымі гарадамі. Усяго з 7 па 12 сакавіка прызначана 26 цягнікоў. Значная частка з іх адправіцца 7 сакавіка ў другой палове дня.
Набыць білеты, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю аб раскладзе, прыпынках і кошту праезду можна на сайце poezd.rw.by.
Чытаць далей…