Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб спецыяльнай тарыфнай прапанове на асобныя цягнікі ў Расію

21 сакавіка 2018

У перыяд школьных канікул у сакавіку 2018 года Беларуская чыгунка прапануе пасажырам скарыстацца спецыяльнай прапановай у Расію.

Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду да 10% (у залежнасці ад станцыі адпраўлення пасажыра) на месцы, якія застануцца не рэалізаваны ў свабодным продажы пры ўмове іх афармлення за 3 сутак і менш (з улікам даты адпраўлення) у зносінах з Расійскай Федэрацыяй на наступныя цягнікі:

№ 26 Мінск—Масква адпраўленнем 24 сакавіка;

№ 27 Масква—Брэст адпраўленнем з 26 па 29 сакавіка;

№ 75 Масква—Гомель адпраўленнем з 26 па 29 сакавіка;

№ 132 Брэст—Масква адпраўленнем з 23 па 28 сакавіка;

№ 236 Мінск—Масква адпраўленнем 23 сакавіка.

З інфармацыяй аб кошту праезду можна азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www.rw.by, а таксама ў даведачных службах і білетных касах Беларускай чыгункі.

Iнфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год