Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зарадка ў дарозе. Беларуская чыгунка ўкараняе новую паслугу для ўладальнікаў гаджэтаў

05 сакавіка 2018

З кожным годам расце колькасць электронных мабільных устройстваў, з якімі пасажыры не растаюцца нават у шляху. З улікам гэтага трэнду пачынаючы з 2008 года Беларуская чыгунка закупляе пасажырскія вагоны, электра- і дызель-паязда, абсталяваныя разеткамі для пасажыраў з напругай 220V. За мінулыя 10 гадоў ва ўсіх новых вагонах, а таксама ў тых, якія прайшлі капітальна-аднаўленчы рамонт, даступна магчымасць бясплатнай падзарадкі мабільных устройстваў.

У той жа час, паколькі нарматыўны тэрмін службы пасажырскага вагона складае 28 гадоў, на Беларускай чыгунцы эксплуатуецца шмат пасажырскіх вагонаў выпуску раней 2008 года, дзе пасажырам недаступны разеткі 220V.

Пасажыры неаднаразова выказваліся аб патрэбнасці ў зарадцы сотавых тэлефонаў і іншых мабільных устройстваў у дарозе (у тым ліку падчас «Адзіных дзён пасажыра», пры анкетаванні на сайце і ў цягніках). Прымаючы пад увагу запросы кліентаў, для вагонаў, не абсталяваных разеткамі, было выпрацавана альтэрнатыўнае рашэнне. На базе Магілёўскага вагоннага ўчастка ў цягніках № 371/372 Магілёў—Львоў, № 613/614 Магілёў—Салігорск, № 649/650 Магілёў—Брэст і № 659/660 Магілёў—Мінск у 2017 годзе быў рэалізаваны пілотны праект па ўкараненні новай паслугі «Падзарадка персанальных электронных устройстваў». Для гэтага ў начальніка цягніка маецца ўніверсальнае мабільнае зараднае ўстройства тыпу PowerBank, якое прадастаўляецца па заказах пасажыраў. Інфармацыя пра паслугу перадаецца шляхам галасавых аб'яў, а таксама размешчана ў вагонах ў пераліку платных паслуг. Кошт паслугі разлічваецца кожным вагонным участкам у адпаведнасці з заканадаўствам.

Аб запатрабаванасці і станоўчай ацэнцы дадзенай паслугі пасажырамі гаворыць той факт, што ў 2017 годзе падчас правядзення пілотнага праекта магчымасцю падзарадкі персанальных устройстваў скарысталася 1090 чалавек. У цяперашні час вядзецца работа па ўкараненні гэтай паслугі ва ўсіх цягніках Беларускай чыгункі, дзе маюцца вагоны, не абсталяваныя разеткамі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год