Навіны для пасажыраў
Чэрвень
-
26 чэрвеня 2018На будучыя ліпеньскія святы Беларуская чыгунка прызначыла 37 дадатковых цягнікоў
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у святочныя дні.
У перыяд з 29 чэрвеня па 4 ліпеня па Беларускай чыгунцы будзе курсіраваць 31 дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес і эканомкласа па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках.
Так па кірунку Мінск—Гомель прызначана 15 цягнікоў, Мінск—Брэст — 11 цягнікоў, Мінск—Віцебск — 2 цягнікі. Па кірунку Камунары-Мінск — 1 цягнік, Мазыр—Мінск—Мазыр (станцыя Козенкі) — 2 цягнікі.
Чытаць далей… -
20 чэрвеня 2018Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік у зносінах Мінск—Львоў
У мэтах забеспячэння перавозкі пасажыраў у перыяд ліпеньскіх святаў Беларуская чыгунка па ўзгадненні з ПАТ «Укрзализныця» прызначыла дадатковыя цягнікі № 451/462 і № 461/462 у зносінах Мінск—Львоў—Мінск (праз Баранавічы-Палескія, Лунінец, Удрыцк, Сарны, Роўна, Здалбунаў).
Цягнік № 451 з Мінска адправіцца 29.06.2018 у 17:38 і прыбудзе на станцыю Львоў 30.06.2018 у 05:32.Назад цягнік № 462 Львоў—Мінск (тым жа маршрутам) адправіцца з Львова 30.06.2018 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 30.06.2018 у 21:22.
Цягнік № 461 Мінск—Львоў адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі 01.07.2018 у 17:38 і прыбудзе на станцыю Львоў 02.07.2018 у 05:32.
У гэты ж дзень 02.07.2018 цягнік № 462 Львоў—Мінск (тым жа маршрутам) адправіцца са станцыі Львоў у 22:41 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 03.07.2018 у 11:09.
Чытаць далей… -
19 чэрвеня 2018Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
7 і 8 ліпеня прыехаць на свята «Купалле» у аграгарадку Александрыя на мяжы Магілёўскай і Віцебскай абласцей па чыгунцы можна рэгулярнымі цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Гомеля, Віцебска, Крычава і Полацка, якія робяць прыпынак па станцыі Копысь.
Чытаць далей…