На будучыя ліпеньскія святы Беларуская чыгунка прызначыла 37 дадатковых цягнікоў
26 чэрвеня 2018
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у святочныя дні.
У перыяд з 29 чэрвеня па 4 ліпеня па Беларускай чыгунцы будзе курсіраваць 31 дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес і эканомкласа па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках.
Так па кірунку Мінск—Гомель прызначана 15 цягнікоў, Мінск—Брэст — 11 цягнікоў, Мінск—Віцебск — 2 цягнікі. Па кірунку Камунары-Мінск — 1 цягнік, Мазыр—Мінск—Мазыр (станцыя Козенкі) — 2 цягнікі.
Таксама на святы, якія чакаюцца, Беларуская чыгунка прызначыла 6 дадатковых цягнікоў міжнародных ліній у зносінах Мінск—Львоў і Мінск—Вільнюс.
Чатыры дадатковых цягніка № 635/461/462 і № 461/462 у зносінах Мінск—Львоў—Мінск будуць курсіраваць праз Баранавічы-Палескія, Лунінец, Удрыцк, Сарны, Роўна, Здолбуноў у перыяд з 29 чэрвеня па 3 ліпеня.
3 ліпеня Беларуская чыгунка прызначыла два дадатковыя цягнікі міжнародных ліній № 801/802 Мінск—Вільнюс.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў і іх маршрутах можна атрымаць у Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105, а таксама на карпаратыўным Інтэрнэт-сайце www. rw. by.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год