Навіны для пасажыраў
Кастрычнік
-
17 кастрычніка 201819 кастрычніка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп-заяц!»
19 кастрычніка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп-заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў у цягніках. Ініцыятарам выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі. Прадстаўнікі БЧ арганізуюць комплекс мерапрыемстваў па праверцы наяўнасці праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа пры пасадцы або высадцы з транспартнага сродку. Таксама ўдзельнікі акцыі раздадуць пасажырам тэматычныя памяткі. Акрамя працаўнікоў БЧ у мерапрыемстве прымуць удзел супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.
Чытаць далей… -
17 кастрычніка 2018З 9 снежня на Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графік руху цягнікоў на 2018/2019 год
На дарогах краін Садружнасці і Еўрасаюза новы графік руху цягнікоў на 2018/2019 год пачне дзейнічаць з 00:00 гадзін 9 снежня 2018 года.
Пры фарміраванні графіка Беларускай чыгункай надавалася ўвага захаванню існуючых актуальных для пасажыраў напрамкаў у зносінах з краінамі СНД і Балтыі і пашырэнню маршрутнай сеткі як у міжнародных зносінах, так і ўнутры рэспублікі.
Чытаць далей… -
04 кастрычніка 2018Беларуская чыгунка карэктуе расклад руху пасажырскіх цягнікоў у сувязі з пераходам на зімовы час
Беларуская чыгунка адкарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам сумежных дзяржаў на зімовы час. Украіна, Літва, Латвія і Польшча перавядуць стрэлкі гадзіннікаў на 1 гадзіну назад у ноч з 27 на 28 кастрычніка.
Чытаць далей… -
02 кастрычніка 2018Беларуская чыгунка з 12 снежня прызначае цягнік Мінск—Казань
З 12 снежня 2018 года прызначаецца цягнік № 328/327 Мінск—Казань фарміравання Беларускай чыгункі. Цягнік будзе курсіраваць круглы год адзін раз у тыдзень адпраўленнем са сталіцы Беларусі па серадах у 21:55 і прыбыццём у сталіцу Татарстана па пятніцах у 17:53. З Казані цягнік будзе адпраўляцца з 15 снежня па суботах у 07:43 і прыбываць у Мінск па панядзелках у 05:13.
Чытаць далей…