Беларуская чыгунка з 12 снежня прызначае цягнік Мінск—Казань
02 кастрычніка 2018
З 12 снежня 2018 года прызначаецца цягнік № 328/327 Мінск—Казань фарміравання Беларускай чыгункі. Цягнік будзе курсіраваць круглы год адзін раз у тыдзень адпраўленнем са сталіцы Беларусі па серадах у 21:55 і прыбыццём у сталіцу Татарстана па пятніцах у 17:53. З Казані цягнік будзе адпраўляцца з 15 снежня па суботах у 07:43 і прыбываць у Мінск па панядзелках у 05:13.
Маршрут цягніка будзе пралягаць праз буйныя адміністрацыйныя цэнтры Расійскай Федэрацыі: Смаленск, Тула, Ражск, Пенза, Сызрань і Ульянаўск.
У складзе цягніка прадугледжаны бесперасадачныя вагоны Гомель—Казань і Брэст-Казань, якія дазволяць звязаць такія абласныя і раённыя цэнтры Рэспублікі Беларусь, як Гомель, Магілёў, Орша, Брэст, Баранавічы з буйнымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.
Таксама расклад цягніка прадугледжвае зручную перасадку з раённых і абласных цэнтраў Мінскай і Гродзенскай абласцей (Гродна, Масты, Ліда і Маладзечна) па станцыі Мінск-Пасажырскі і Віцебскай вобласці па станцыі Орша-Цэнтральная.
Рэалізацыя праязных дакументаў будзе ажыццяўляцца за 45 сутак да адпраўлення цягніка.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год