Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

19 кастрычніка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп-заяц!»

17 кастрычніка 2018

19 кастрычніка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп-заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў у цягніках. Ініцыятарам выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі. Прадстаўнікі БЧ арганізуюць комплекс мерапрыемстваў па праверцы наяўнасці праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа пры пасадцы або высадцы з транспартнага сродку. Таксама ўдзельнікі акцыі раздадуць пасажырам тэматычныя памяткі. Акрамя працаўнікоў БЧ у мерапрыемстве прымуць удзел супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

З пачатку года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена 41 513 праверак, што на 271 праверку больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года. Асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 96% ад агульнай колькасці праведзеных праверак.

За 9 месяцаў 2018 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 6633 безбілетных пасажыра, з іх 5662 заплацілі штраф на месцы.

За курэнне ў неўстаноўленых месцах аштрафавана 270 чалавек.

У выніку кантролю ў цягніках спагнана 138,4 тыс. рублёў штрафу і тарыфу.

Нагадаем, што ў цяперашні час штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае ад 0,5 да 1 базавай велічыні.

Таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (штраф у памеры 0,2 базавай велічыні) за неаплачаны правоз ручной паклажы, колькасць або памер якой перавышаюць устаноўленыя заканадаўствам нормы бясплатнага правозу (вагой больш за 36 кілаграмаў альбо памерам, які перавышае па суме трох вымярэнняў 200 сантыметраў).

Штраф за безбілетны праезд пасажыраў у цягніках рэгіянальных ліній складае 0,7 базавай велічыні, у міжрэгіянальных і міжнародных лініях 1 базавую велічыню.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у неўстаноўленых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

даведачна:

Пасажыр у абавязковым парадку пры пасадцы ў цягнік і падчас паездкі павінен мець праязны дакумент (білет), а пры наяўнасцi права на бясплатны (ільготны) праезд – арыгінал дакумента, які пацвярджае такое права.

Афармленне праязных дакументаў (білетаў) выконваецца ў білетнай касе, праз тэрмінал самаабслугоўвання.

Пры адсутнасці на станцыі або прыпыначным пункце білетнай касы, тэрміналаў самаабслугоўвання грамадзянін можа ажыццявіць пасадку ў цягнік з ненумараванымі месцамі без праязнога дакумента (білета), аформіўшы праезд і правоз ручной паклажы ў цягніку ў упаўнаважанай асобы да наступнага прыпынку цягніка пасля пасадкі. У такім выпадку плата за афармленне праязнога дакумента (білета) не спаганяецца.

Безбілетным з'яўляецца грамадзянін, які выяўлены без праязнога дакумента (білета), які прад'явіў праязны дакумент (білет), які не дае права праезду ў паказаным цягніку, вагоне, а таксама без дакументаў, якія пацвярджаюць права на праезд па бясплатным, ільготным, дзіцячым, службовым праязным дакуменце ( білеце), пры правядзенні кантролю ў цягніках і непасрэдна пасля заканчэння паездкі ў цягніках з ненумараванымі месцамі.

Безбілетны грамадзянін, выяўлены ў цягніку з ненумараванымі месцамі, абавязаны аплаціць кошт праезду ад станцыі пасадкі да станцыі свайго прызначэння, кошт паслугі па афармленні праязнога дакумента (білета) у цягніку і штраф.

Калі безбілетны грамадзянін заяўляе аб жаданні пакінуць цягнік, ён аплачвае кошт праезду да станцыі, на якой пакіне цягнік, а таксама штраф.

Пры адмове аплаціць кошт праезду і пакінуць цягнік, безбілетны грамадзянін выдаляецца з цягніка ўпаўнаважанымі асобамі на бліжэйшай станцыі.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый або наяўнасці ў пасажыраў прапаноў па павышэнню эфектыўнасці кантролю ў цягніках, грамадзяне могуць звяртацца па тэлефонах у Мінску 225-39-41, 225-48-22.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць